NMT

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Стандарты
мабільнай
сувязі
0 пакаленьне
0,5 пакаленьне
1 пакаленьне
2 пакаленьне
2,5 пакаленьне
2,75 пакаленьне
3 пакаленьне
3,5 пакаленьне
3,75 пакаленьне
4 пакаленьне


NMT (Nordic Mobile Telephone) — аналягавы стандарт мабільнай сувязі ў дыяпазоне частот ад 453 да 468 МГц.

[рэдагаваць] Асаблівасьці

Значна вялікая ў параўнаньні зь іншымі стандартамі плошча абслугоўваньня адной базавай станцыі і адпаведна меншыя выдаткі, а таксама малое згасаньне сыгналу на адкрытай прасторы, што аптымальна для шырокіх тэрыторый з нізкай шчыльнасьцю насельніцтва.

Вялікая далёкасьць — магчымасьць карыстацца сувязьзю на адлегласьці ў некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад базавай станцыі (тэарэтычна да 100 км, асабліва ўлетку) і нават за межамі гарантаванай зоны пакрыцьця, калі абанэнт можа падлучыць высокаэфэктыўныя накіраваныя антэны і ўзмацняльнікі.

Слабая перашкодаўстойлівасьць — у гэтым частотным дыяпазоне ўзровень індустрыяльных перашкод вышэй, чым у дыяпазонах 800, 900 і 1800 МГц. У вялікіх гарадах гэта выяўляецца ў дакучлівым шыпеньні і трэску ў дынаміках.

Меншыя, чым у лічбавых стандартах, магчымасьць падаваньня шырокага спэктру сэрвісных паслуг.

Неабароненасьць ад падслухоўваньня. Абанэнту NMT-450 карысна ведаць, што яго перамовы лёгка прымае ЎКХ-прымач які адпавядае дыяпазону. Таму ні аб якой прыватнасьці казаць не прыходзіцца.

Габарыты, вага, спажываньне энэргіі акумулятараў у тэлефонных апаратаў больш, чым у лічбавых сыстэмах, а час працы адпаведна менш. У новых мадэлях гэтыя недахопы меней выяўленыя.

Верагоднасьць паніжэньня якасьці сувязі ўсярэдзіне памяшканьняў вышэй.

Невысокая абанэнцкая ёмістасьць сетак, абумоўленая дыяпазонам выкарыстоўваных частот і асаблівасьцямі тэхнічных рашэньняў, можа павялічваць час дазвону ў моманты пікавай нагрузкі. Па гэтым чыньніку ў буйных гарадах лік адначасова выкарыстоўваных нумароў у межах адной соты стандарту NMT-450 абмежавана. Але абанэнтам тэлефанаваць не забароніш і зьяўляецца адпаведная праблема.

NMT-450 менш усяго адпавядае патрабаваньням «гарадзкога» стандарту і больш за ўсё падыходзіць для маланаселеных раёнаў.

[рэдагаваць] Пэрспэктывы

Падчас мадэрнізацый распрацоўваюцца новыя вэрсіі стандарту. Для павелічэньня ёмістасьці сотавых сетак стандарту NMT-450 плянуецца выкарыстаць крок частотнай сеткі 12,5 кГц замест стандартнага кроку 25 кГц, што дазволіць павялічыць колькасьць працоўных каналаў з 180 да 359. Але гэтым прывілеем змогуць скарыстацца толькі ўладальнікі новых мадэляў тэлефонаў.

Мяркуецца выкарыстаць часовы падзел каналаў, як у лічбавых сыстэмах (праца некалькіх абанэнтаў на адной частаце).

У эўрапейскіх краінах у гэтага стандарту пэрспэктыва адна — поўная адмова ад NMT-450 і пераход на тэхналёгію IMT-MC-450 (CDMA2000).

Асабістыя прылады