Ліцэнзія на адкрытую базу зьвестак
Ліцэнзія на адкрытую базу зьвестак (Open Database License, ODbL) — гэта публічная ліцэнзія, прызначаная для выкарыстаньня ў адкрытых базах зьвестак. Гэтая ліцэнзія дазваляе карыстальнікам свабодна дзяліцца зь іншымі, зьмяняць, выкарыстоўваць базу зьвестак пры захаваньні гэткіх жа свабод для іншых («распаўсюд на тых жа ўмовах» — Share Alike). Ліцэнзія ахоўвае існуючыя аўтарскія правы, а таксама правы на базу зьвестак. Цяперашняя вэрсія ліцэнзіі 1.0[1].
Гісторыя і распаўсюд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэкст ліцэнзіі быў распрацаваны ў 2007 годзе юрыстамі Jordan Hatcher і Dr. Charlotte Waelde з Open Data Commons, якая зьяўляецца часткай Фундацыі адкрытых ведаў (Open Knowledge Foundation).[2] Найбольш шырокі распаўсюд атрымала ў адкрытым геаінфармацыйным праекце openstreetmap.org, які з 2012 году выкарыстоўвае ODbL замест Creative Commons[3]. На сёньня разьвіцьцё дадзенай ліцэнзіі падтрымліваецца рухам за адкрытыя базы зьвестак[4].
Структура і характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ліцэнзія ўлічвае так званыя правы на базу зьвестак sui generis, зацьверджаныя Дырэктывай Эўразьвязу 96/9/ЕС, таксама аўтарскія, сумежныя правы. Варта адзначыць, што ліцэнзія не пакрывае аўтарскія правы на сам кантэнт базы зьвестак.
Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэкст ліцэнзіі складаецца з 10 частак.
- Вызначэньні і значныя словы
- Што ахоплівае гэта Ліцэнзія
- Прапаноўваемыя правы
- Умовы выкарыстаньня
- Асабістыя немаёмасныя правы
- Чэсная дзелавая практыка, выключэньні Базы зьвестак і іншыя неахопліваемыя правы
- Гарантыі і адмовы ад адказнасьці
- Абмежаваньні адказнасьці
- Спыненьне вашых правоў у гэтай ліцэнзіі
- Агульнае [1]
Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Фонд свабоднага праграмнага забесьпячэньня лічыць гэту ліцэнзію несумяшчальнай з GNU GPL, але ня супраць выкарыстаньня зьвестак, атрыманых ад ліцэнзаваных ODbL ліцэнзіяй баз зьвестак[5].
- Партал адкрытых зьвестак Нэпалу актыўна выкарыстоўвае гэтую ліцэнзію[6]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сайт Open Data Commons — стваральнікаў ODbL
- тэкст Open Database License
- Беларускі пераклад ліцэнзіі.
- Чалавекачытальны тэкст ліцэнзіі ODbL.
- Перакладзеная вэрсія ліцэнзіі на беларускую мову.