Ёзэф Ігнац Байза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёзэф Ігнац Байза
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 сакавіка 1755(1755-03-05)[1][2]
Памёр 1 лютага 1836(1836-02-01) (80 гадоў) або 1 сьнежня 1836(1836-12-01)[2] (81 год)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, каталіцкі сьвятар, сьвятар, парах, філёляг
Мова славацкая[4][5] і вугорская мова[4]

Ёзэф Ігнац Байза (па-славацку: Jozef Ignác Bajza, *5 сакавіка 1755, Прэдміер —†1 сьнежня 1836, Браціслава) — славацкі каталіцкі паэт, сатырык часоў праўленьня Габсбургаў.

Жыцьцепіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з заможнай сялянскай сям'і. Інфармацыі пра яго маладосьць няма. У 1777 годзе вывучаў тэалёгію ў Вене. Пасьля заканчэньня школы ў 1780 годзе стаў сьвятаром на капітуле ў Трнаве. Адначасова захапіўся літаратурай, пачаў складаць першыя эпіграмы.

У 1783 годзе быў прызначаны сьвятаром у Ніжні Дубове, дзе прабыў да 1805 году. На гэтай пасадзе ён абараняў інтарэсы каталіцкай царквы ад замахаў уплывовых магнатаў. У 1805 годзе ўзначаліў парафію ў Сеніцы (Славаччына). У 1815 годзе стаў сьвятаром у вёсцы Зьбегі. У 1828 годзе быў прызначаны канонікам у Прэсбургу (сучасная Браціслава), дзе і памёр у 1836 годзе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшае значэньне літаратурнай спадчыны Байзы заключаецца ў тым, што ён напісаў на славацкай мове свой першы раман "Прыгоды і выпрабаваньні маладога Рэнэ" (1783-1785). У ім шмат крытычных накідаў сацыяльных адносін у Славакіі.

У 1782 годзе выдаў зборнік вершаў «Розныя вершы» (спачатку надрукаваны ў Прэсбургу, а потым у Вене). Для гэтага аўтару давялося пераадолець цэнзурныя бар'еры. У 1794 годзе ён апублікаваў зборнік сваіх эпіграм з 2 частак. У 1795 годзе напісаў кнігу анэкдотаў, гумарыстычных гісторый, загадак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]