Ільля Руцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Руцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 сьнежня 1999(1999-12-03)[1] (24 гады)
Рост 176 см
Вага 69 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2020 Белшына 50 (0)
2020 Спадарожнік 20 (0)
2021—2023 Славія Мазыр 66 (3)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 красавіка 2024.

Ільля́ Ру́цкі (нар. 3 сьнежня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-3 «Дынама». У восені 2015 году далучыўся да бабруйскай «Белшыны», дзе выступаў за юнацкія каманды. У 2017 годзе пачаў гуляць за асноўную каманду клюбу ў Першай лізе. У красавіку 2018 году падпісаў першы прафэсійны кантракт зь «Белшынай»[2]. У сэзоне 2018 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды, на наступны год дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Да сэзону 2020 году рыхтаваўся зь «Белшынай», аднак у сакавіку 2020 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[3], дзе таксама неўзабаве стаў гульцом першай адзінаццаткі. Пакінуў каманду па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2020 году[4]. У студзені 2021 году выправіўся на прагляд у мазырскую «Славію» і ў сакавіку падпісаў кантракт[5]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 году, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы першага тура супраць «Іслачы» (0:1).

У сьнежні 2023 году пакінуў «Славію»[6] і неўзабаве стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]