Альбрэхт Брандэнбурскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Альбрэхт Брандэнбурскі

А́льбрэхт II, маркгра́ф Брандэнбу́рскі (па-нямецку: Albrecht von Brandenburg; 28 чэрвеня 1490, Кёльн — 24 верасьня 1545, замак Мартынсбург, каля Майнцу) — арцыбіскуп магдэбурскі і майнцкі, курфюрст і эрцканцлер Сьвятой Рымскай імпэрыі, адміністратар гальбэрштацкага арцыбіскупства і да прызначэньня кардыналам маркграф Брандэнбурскай маркі разам са сваім старэйшым братам Яхімам. Шматгранная і неадназначная асоба, сучасьнік Лютэра, заступнік Дурэра, Кранаха, Грунэвальда, Бальдунга, Альбрэхт Брандэнбурскі пакінуў вялікі сьлед у гісторыі і мастацтве Нямеччыны.

Дзякуючы сваёй мэцэнацкай дзейнасьці Альбрэхт Брадэнбурскі пакінуў вялікі сьлед у нямецкім мастацтве і першым чынам у жывапісе. Да нашага часу захавалася вялікая колькасьць яго партрэтаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Альбрэхт Брандэнбурскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў