Майнц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майнц
Герб Майнцу
Дата заснаваньня: 12 да н. э.
Краіна: Нямеччына
Зямля: Райнлянд-Пфальц
Кіраўнік: Nino Haase[d]
Плошча:
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 06131, 06136
Паштовы індэкс: 55116–55131
Нумарны знак: MZ
Геаграфічныя каардынаты: 49°59′58″ пн. ш. 8°16′25″ у. д. / 49.99944° пн. ш. 8.27361° у. д. / 49.99944; 8.27361Каардынаты: 49°59′58″ пн. ш. 8°16′25″ у. д. / 49.99944° пн. ш. 8.27361° у. д. / 49.99944; 8.27361
Майнц на мапе Нямеччыны
Майнц
Майнц
Майнц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.mainz.de/

Майнц (па-нямецку: Mainz) — горад у Нямеччыне, сталіца фэдэратыўнай зямлі Райнлянд-Пфальц. Насельніцтва 209 779 чалавек (31 сьнежня 2015). Майнц месьціцца ля месца, дзе Майн сьцякае ў Райн. На супрацьлеглым правым беразе знаходзіцца сталіца зямлі Гэсэн горад Вісбадэн. Калі ўлічваць іншыя прылеглыя тэрыторыі і Франкфурт-на-Майне, места ўваходзіць у вялізную аглямэрацыю Франкурт-Майн-Райн, насельніцтва якой зьмяшчае каля 5,8 млн чалавек. Горад ёсьць транспартным вузлом і добра вядомы дзякуючы вінаробству.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Майнц быў заснаваны рымлянамі ў I стагодзьдзі да н. э. як вайсковая крэпасьць на самай паўночнай мяжы Рымскай імпэрыі і сталіца правінцыі Верхняй Германіі. Горад набыў значнасьць у VIII стагодзьдзі, калі быў часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. За гэтым часам горад быў сядзібай арцыбіскупства Майнцу. З гораду паходзіў выбітны вынаходнік друкарскага варштату Ёган Гутэнбэрг. Менавіта ў Майнцы Гутэнбэрт надрукаваў у 1450-х гадах свае першыя кнігі. За часам Другой сусьветнай вайны Майнц быў моцна пашкоджаны, то бок ён зьведаў больш за 30 паветраных налётаў, якія зьнішчылі большасьць гістарычных будынкаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]