Райн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зьліцьцё Райна і Мозэля ў нямецкім месьце Кобленц (Бацька-Рэйн і маці-Мозель)

Райн (па-нямецку: Rhein [райн], па-француску: Rhin [рэн], па-нідэрляндзку: Rijn [рэйн]) — буйная рака ў Заходняй Эўропе. Працякае па тэрыторыі Швайцарыі, Ліхтэнштайну, Аўстрыі, Нямеччыны, Францыі, Нідэрляндаў.

Даўжыня — 1230 км, плошча басэйна — 185 тыс. км².

Мапа Райну

Бярэ пачатак у Альпах, працякае праз Бодэнскае возера, перасякае адгор’і Юры і Шварцвальда, пасьля чаго цячэ па Верхнярайнскай нізіне. У сярэдняй плыні прарываецца праз Райнскія Сланцавыя горы. Ніжняя плынь — у межах Сярэднеэўрапейскай раўніны, дзе рэчышча шмат дзе агароджанае дамбамі. Упадае ў Паўночнае мора, утвараючы складаную дэльту.

Асноўныя прытокі: Нэкар, Майн, Рур (правыя); Аарэ, Мозэль (левыя). У левы рукаў дэльты ўпадае рака Маас.

У вярхоўях — вяснова-летняя паводка, у сярэдняй і ніжняй плыні шматводзьдзе на працягу ўсяго году. Сярэдні расход — 2500 м³/з, гадавы сьцёк каля 79 км³.

Рака суднаходная на 952 км, да швайцарскага места Базэль і па Бодэнскім возеры. Агульная даўжыня водных шляхоў у басэйне Райна каля 3000 км.

Райн злучаны каналамі з Ронай, Марнай, Вэзэрам, Эльбай.

Гарады на Райне: Арнэм (Нідэрлянды), Дусэльдорф, Кёльн, Бон, Майнц, Мангайм, Вормс,(Нямеччына), Страсбург (Францыя), Базэль (Швайцарыя).


Райн

Літаральна назоў ракі перакладаецца як «Плынь» (з кельцкае).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Географический энциклопедический словарь. М., 1986.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Райнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў