Альманах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альманах 1739 года «Poor Richard»

Альманах (ад сяр.-лац. almanachus ад арабскага ألمناخ‎ — «каляндар») — зборнік літаратурных або іншых твораў розных аўтараў, часам сабраных паводле пэўнай адзнакі (тэматычнай, жанравай, ідэйна-мастацкай, тэрытарыяльнай і інш.), звычайна непэрыядычны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сярэднявеччы назвай «альманах» азначаліся календары (каляндарныя табліцы) са зьвесткамі рознага гатунку, пераважна астранамічнымі й астралягічнымі. Такія табліцы былі запазычаны ў арабаў. Пазьней альманахі дапаўняліся нататкамі пра гістарычныя падзеі, невялікімі апавяданьнямі, анекдотамі, вершамі, і сталі правобразам пэрыядычнага друку.

Першыя літаратурныя альманахі зьявіліся ў Францыі («Альманах муз», Парыж, 1764—1833).