Альшанскі сельсавет (Чашніцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альшанскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Альшанка
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1737 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Альша́нскі сельсаве́т (таксама Вялікаальша́нскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вялікая Альшанка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Чашніцкага раёну Віцебскай акругі (з 21 чэрвеня 1935 году — Лепельскай, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бешанковіцкага раёну[1]. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Чашніцкага раёну.

16 жніўня 1965 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты скасаванага Вяжоўскага сельсавету.

8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету былі ўключаныя 12 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Пачаевіцкага сельсавету ў межах аддзяленьня «Пачаевічы» камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Чашніцкае», а таксама пасёлак Акцябарскі і вёска Міцькаўцы, якія адміністрацыйна падпарадкоўваліся скасаванаму Акцябарскаму пасялковаму савету.[2]

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 — 18

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]