Алі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Алі ібн Абі Таліб - علي بن أﺑﻲ طالب -(нарадзіўся каля 600 годy ў Мэцы, памёр ад ранаў, атрыманых у выніку замаху, арганізаванага харыджытамі, 28 лютага 661 году ў Куфе) – найбліжэйшы сябра і адначасова стрыечны брат прарока Мухамада, муж яго дачкі Фацімы. Паводле суньніцкае трактоўкі належыць да чатырох так званых "справядлівых халіфаў" (рашыдун). Яго асоба і дзеньні ёсьць цэнтральным аспэктам шыіцкае пылні ў ісламе.

У 656 годзе стаў халіфам. Але супраць яго выступіла жонка Мухамада Айша, з ваяром Амэядаў Муавія. Алі быў забіты ў выніку замаху харыджытаў, якія асуджалі яго за празьмерную, на іх думку, гатовасьць да кампрамісу. Магіла зь целам Алі ў ірацкім месьце Куфа зьяўляецца месцам рэлігійных паломніцтваў, перадусім шыітаў.

Commons-logo.svg  Алісховішча мультымэдыйных матэрыялаў