Андаманскія і Нікабарскія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Andaman and Nicobar Islands in India (disputed hatched).svg

Андаманскія і Нікабарскія астравы (па-ангельску: Andaman and_Nicobar Islands) — група астравоў у Індыйскім акіяне і саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча — каля 8 тыс. км². Насельніцтва — 356 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтар — Порт-Блэр.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя знаходзіцца ў Індыйскім акіяне і геаграфічна адносіцца да Паўднёвай Азіі, разьмяшчаецца непадалёку ад інданэзійскай правінцыі Ачэх (паўночная Суматра), ад якой аддзеленая Андаманскім морам. Складаецца зь дзьвюх груп астравоў: паўночнай — Андаманскія астравы і паўднёвай — Нікабарскія астравы. З захаду абмываецца Бэнгальскім залівам. Тэрыторыю складаюць 572 астравы, зь якіх 38 населеныя пастаянна.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ВУП саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы — 350 млн дол. ЗША (2004). Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і рыбалоўства (апошняе мае экспартнае значэньне).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва тэрыторыі з 1951 па 2001 вырасла больш як у дзесяць разоў: з 31.000 да 356.000. Асноўныя мовы насельніцтва рэгіёна — бэнгальская (25,9%), гіндзі (18,5%), урду(14,2%), а таксама тамільская, нікабарская, тэлугу, малаялам і ангельская.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Андаманскія і Нікабарскія астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў