Асам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асам
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус штат Індыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дыспур[d]
Дата ўтварэньня 26 студзеня 1950
Кіраўнік Himanta Biswa Sarma[d]
Афіцыйныя мовы асамская мова[d] і бода[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 78 438 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 IN-AS
Код аўтам. нумароў AS
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Асам (па-ангельску: Assam) — штат на ўсходзе Індыі. Мяжуе з Бутанам і Банглядэшам. Разам з шасьцю іншымі штатамі паўноча-заходняй Індыі, зьвязанымі з асноўнай тэрыторыяй краіны вузкім калідорам у Заходняй Бэнгаліі (Аруначал-Прадэш, Нагаленд, Маніпур, Мізарам, Мэгхалая, Трыпура), утварае групу «Сямі сёстраў». Займае 16-е месца сярод штатаў па плошчы (78 438 км²) і 14-е па насельніцтву (26,6 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Дыспур.

Асам славуты сваёй гарбатай, шоўкам, радовішчамі нафты, багатым расьлінным і жывёльным сьветам.

Рэгіён заселены чалавекам з Каменнага веку. Апісаньне тэрыторыі, на якой сёньня разьмяшчаецца штат Асам, знаходзіцца ў Магабгараце. Асамскія землі на працягу шасьці стагодзьдзяў уваходзілі ў склад заснаванага ў VI стагодзьдзі Ахомскага царства (ад якога выводзіцца этымалёгія назвы штата). Брытанская правінцыя з 1838 (у Асаме ангельцамі вырошчваўся мак для опіюмнага гандлю з Кітаем), штат Індыі з 1947. З 2006 урад штата пачаў працэс зьмены назвы штата на Асом.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]