Антонішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антонішкі
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Гервяцкі
Насельніцтва
колькасьць: 9 чал. (2014)[1]
колькасьць двароў: 5[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231214[2]
СААТА: 4246808001
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°39′12″ пн. ш. 26°20′31″ у. д. / 54.65333° пн. ш. 26.34194° у. д. / 54.65333; 26.34194Каардынаты: 54°39′12″ пн. ш. 26°20′31″ у. д. / 54.65333° пн. ш. 26.34194° у. д. / 54.65333; 26.34194
Антонішкі на мапе Беларусі ±
Антонішкі
Антонішкі
Антонішкі
Антонішкі
Антонішкі
Антонішкі

Анто́нішкі[3] — вёска ў Гервяцкім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца ў 34 км на паўночны ўсход ад Астраўца, 37 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладэчна-Вільня, 261 км ад Горадні.

У 19 стагодзьдзі вёска ў складзе маёнтка Сакалойці, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1860 годзе вёска, мела 15 рэвіскіх душ, знаходзілася ва ўладаньні памешчыка Рэйнэ. У 1870 г. вёска, Варнянская воласьць, Сакалойцінская сельская грамада. У 1897 годзе ў вёсцы было 9 двароў, 58 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы жылі 36 чалавек, якія апрацоўвалі 26 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 3 гаспадаркі, 68 чалавек. Ад 1922 году ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе вёска, 11 гаспадарак, 56 жыхароў, Гервяцкая гміна Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва. У лістападзе 1939 году далучаная да БССР. Ад 12 кастрычніка 1940 г. вёска ў Рымдзюнскім сельсавеце Астравецкага раёну Вілейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну акупаваная нямецка-фашыстоўскімі войскамі ад канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году. Ад 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці, ад 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці. Ад 26 сьнежня 1962 году ў Гервяцкім сельсавеце Смаргонскага, ад 6 студзеня 1965 году — Астравецкага раёнаў. У 1970 годзе 65 чалавек. У 2004 годзе было 5 гаспадарак, 8 жыхароў.

Выбітныя ўраджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 40. — ISBN 978-985-11-0839-4
  2. ^ Алфавитный список улиц по Антонишки Белпочта (рас.)
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)