Арол-вужаед

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Арол-вужаед
Circaetus gallicus in Kiev Zoo.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Сокалападобныя
Сямейства Ястрабіныя
Падсямейства Змеяеды
Род Сапраўдныя зьмеяеды
Від Арол-вужаед
Бінамінальная намэнклятура
Circaetus gallicus
Арэал
Circaetus gallicus dis.PNG

Арол-вужаед, або крачун, або зьмеяед, або зьмяіны арол (па-лацінску: Circaetus gallicus або па-лацінску: Circaetus ferox) — драпежная птушка зь сямейства ястрабіных атраду сокалападобных.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вельмі рэдкі, зьнікаючы выгляд птушак, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Адна з самых пужлівых і недаверлівых да чалавека птушак-драпежнікаў.

Агульная даўжыня — 67-72 см, размах крылаў 160—190 см, даўжыня крыла 52-60 см. Саміцы буйнейшыя за самцоў, але пафарбаваныя аднолькава зь імі. Афарбоўка сьпінага боку птушкі — шэра-бурая, маладыя птушкі па афарбоўцы падобныя да дарослых.

Засяляюць зону мяшаных лясоў і лесастэп. Гняздуюцца у Паўночна-Заходняй Афрыцы, у Паўднёвай і збольшага ў Цэнтральнай Эўропе, на Каўказе (за выключэньнем стэпавых Перадкаўказьзя і Прыкасьпія), у Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сыбіры, у паўночнай частцы Манголіі, на поўдні да Пакістана і Індыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Арол-вужаедсховішча мультымэдыйных матэрыялаў