Артэміда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артэміда

Артэміда
багіня паляваньня ды ўрадлівасьці
Сымбалі лук са стрэламі
Бацька Зэўс
Маці Лета
Браты і сёстры Апалён
Адпаведнік у Рымскай міталёгіі Дыяна

Артэміда (па-грэцку: Ἄρτεμις) — дачка Зэўса й Леты, сястра-блізьнятка Апалёна. Багіня паляваньня, заступніца як дзікай, так і дамашняй жывёлы, багіня ўрадлівасьці. Благаслаўляе народзіны і надае шчасьце ў шлюбе, лякуе ды насылае хваробы.

Сярод яе ахвяр — Аданіс, Актэон, Іфігенія, Каліста, Мелеагр, дачкі Ніёбы, Арэст, па некаторых вэрсіях міта — Арыён.

Міты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьпякотны дзень Актэон зь сябрамі быў на паляваньні ў лесе Кіфэрона, і стомленыя сябры прыселі на адпачынак, а Актэон пайшоў шукаць прахалоды. Так ён выйшаў на квітнеючую даліну Гаргафію, што належала Артэмідзе. У даліне, на склоне гары хлопец знайшоў скрыты зеленьню грот, але не ведаў няшчасны, што належаў ён лясной багіне, дзе яна любіла адпачываць. А ў гэты час Артэміда рыхтавалася да купаньня і ўжо аддала німфам свой лук ды стрэлы, яны зьнялі зь яе сандалі, косы зьвязалі вузлом - як раптам зьявіўся на парозе звычайны сьмертны хлапец Актэон. Гневам напоўніўся твар Артэміды ад таго, што яе пакой быў парушаны і ператварыла нечаканага госьця ў аленя, але захавала яму чалавечы розум. Ад спалоху зьбег Актэон зь гроту, раптам яго настыглі ягоныя ж паляўнічыя сабакі, якія не пазналі свайго гаспадара і пачалі яго разрываць, а бедны Актэон нічога не мог ім сказаць.

Культ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франсуа Бушэ. Купаньне Дыяны. 1742 год

Клясычная Артэміда — нявіньніца і абаронца цноты. Перад вясельлем ёй прыносілася ахвяра. Ахвярныя жывёлы — кабан, алень, казёл і каза. Артэмідзе Таўрычнай прыносілі чалавечыя ахвяры. Пагібельныя функцыі Артэміды зьвязаныя зь яе архаічным мінулым — уладаркі зьвяроў на востраве Крыт. Ў раньняй міталёгіі Артэміда ўвасаблялася мядзьведзіцай. У Браўроне (Атыка) жрыцы Артэміды Браўроніі ў рытуальным танцы апраналі мядзьведжыя скуры і зваліся мядзьведзіцамі. Сьвяцілішчы Артэміды Лімнатыс («балотная») часта знаходзіліся зблізку крыніц і балот, сімвалізуючы ўрадлівасьць расьліннага бажаства.

Культ Артэміды быў распаўсюджаны паўсюдна, але асабліва славіўся яе храм у Эфэсе, што ў Малой Азіі, дзе шанавалася выява Артэміды «мнагагрудай». Храм Артэміды Эфэскай, дзе знаходзілася ўслаўленая мнагагрудая статуя багіні-заступніцы дзіцячага нараджэньня, быў адным зь сямі цудаў сьвету. Менавіта яго ў 356 да н. э. спаліў, жадаючы «ўславіцца», Герастрат. Артэміда Эфеская зьяўлялася заступніцай амазонак.

Адлюстроўвалася з залатымі лукам і калчанам за плечамі, зь дзідай у руках, часам з паўмесяцам на галаве (знак багіні Месяца). Традыцыйна багіню, якая сымбалізавала цноту, «апраналі» ў кароткую туніку. Пазьней, у XVIXIX стагодзьдзях, сталі зьяўляцца выявы голай багіні, што ў той час прыводзіла да сапраўдных скандалаў (напрыклад Дыяна-паляўнічая, створаная ў 1790 годзе Jean-Antoine Houdon).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
  • Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артэмідасховішча мультымэдыйных матэрыялаў