Архан Памук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архан Памук
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 чэрвеня 1952(1952-06-07)[1][2][3][…] (71 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст, эсэіст, журналіст, акадэмік
Гады творчасьці 1974 — цяпер
Жанр раман, аўтабіяграфія[d] і эсэ
Мова турэцкая мова[4]
Узнагароды
камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну
Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў[d] (2005) Прэмія за найлепшую замежную кнігу[d] (2002) Незалежная прэмія за замежныя творы[d] (1990) прэмія Міжнароднага кінафэстывалю ў Антальі «Залаты апэльсін» за найлепшы арыгінальны сцэнар[d] (1991) прэмія Грынцанэ Кавур[d] (2002) Міжнародная Дублінская—IMPAC літаратурная прэмія[d] (2003) Прэмія Мэдычы за найлепшы твор на замежнай мове[d] (2005) прэмія Авідыя[d] (2008) прэмія Нормана Мэйлера[d] (2010) ганаровы доктар Вольнага ўнівэрсытэту Бэрліну[d] (2007) ганаровы доктар Мадрыдзкага ўнівэрсытэту Камплютэнсэ[d] (2007) прэмія Рыкарды Гух[d] (2005) ганаровы доктар Сафійскага ўнівэрсытэту[d] (2011) ганаровы доктар Амэрыканскага ўнівэрсытэту Бэйруту[d] ганаровы доктар Унівэрсытэту Тыраны[d] ганаровы доктар Ельскага ўнівэрсытэту[d] (23 траўня 2010) ганаровы доктар Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[d] Erdal Öz Literature Award[d] (2015) Q1201875? (2015)
Подпіс Выява аўтографу
http://www.orhanpamuk.net
Архан Памук

Арха́н Паму́к (па-турэцку: Orhan Pamuk; нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 у Стамбуле) — сучасны турэцкі пісьменьнік-постмадэрніст, ляўрэат колькіх турэцкіх літаратурных прэміяў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (2006). Папулярны як у Турэччыне, гэтак і за яе межамі. Яго творы перакладзены больш чым на сорак моваў. Пісьменьнік ня тоіць сваёй грамадзянскай пазыцыі, публічна выказваў свае меркаваньні па «балючых пытаньнях» (генацыд армянаў, дыскрымінацыя курдаў), за што турэцкі ўрад скардзіўся на яго ў суд. Але па працэдурных прычынах абвінавачаньні былі адхілены (студзень 2006).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памук нарадзіўся ў заможнай сям’і, бацька ягоны быў інжынэрам. Ён навучаўся ў амэрыканскім коледжы Robert College, які месьціцца ў Стамбуле. Па сканчэньні коледжа пад уплывам радзіны паступіў у тэхнічны ўнівэрсытэт Стамбула (бацькі жадалі, каб ён стаў інжэнэрам-будаўніком), аднак праз тры гады ён кінуў гэтую навучальную ўстанову, каб зрабіцца прафэсійным пісьменьнікам.

У 1977 закончыў інстытут журналістыкі стамбульскага ўнівэрсытэту. Паміж 1985 і 1988 гадамі ён жыў ЗША, працуючы ў Калюмбійскім унівэрсітэце, але пасьля вярнуўся ў Турэччыну. З 1982 па 2001 год быў жанаты (зараз у разводзе), ёсьць дачка. Жыве ў Стамбуле.

29 кастрычніка 2012 году стаў афіцэрам ордэна Ганаровага легіёну. Узнагароду пісьменьнік атрымаў з рук францускага міністра культуры Арэлі Філіпеці[5].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сваіх творах Памук спрабуе спалучыць традыцыі эўрапейскае літаратуры і турэцкага прыгожага пісьменства. Асноўныя тэмы творчасьці пісьменьніка — канфлікт і процістаяньне між Усходам і Захадам, ісламам і хрысьціянствам, традыцыямі і сучаснасьцю. Напрыклад, ростыркі паміж заходніцтвам і ісламізмам у сучаснай Турэччыне складаюць галоўную тэму кнігі «Сьнег» (2002).

Кнігасьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Cevdet Bey ve Oğulları» (1982, «Джэўдэт бэй і яго сыны»)
  • «Sessiz Ev» (1983, «Ціхі дом»)
  • «Beyaz Kale» (1985, «Белая цьвярдыня»)
  • «Kara Kitap» (1990, «Чорная кніга»)
  • «Yeni Hayat» (1995, «Новае жыцьцё»)
  • «Benim adım Kırmızı» (1998, «Мяне клічуць Чырвоны»)
  • «Öteki Renkler» (1999, «Іншыя колеры»)
  • «Kar» (2002, «Сьнег»)
  • «İstanbul: Hatıralar ve Şehir» (2003, «Стамбул. Горад і ўспаміны»)
  • «Masumiyet Müzesi» (2008, «Музэй цнатлівасьці»)
  • «Manzaradan Parçalar: Hayat, Sokaklar, Edebiyat » (2010, «Выявы ляндшафтаў: жыццё, вуліцы, літаратура»)
  • «Saf ve Düşünceli Romancı » (2011, «Наіўны і сэнтымэнтальны раманіст»)
  • «Kafamda Bir Tuhaflık» (2014, «Мае дзіўныя думкі»)
  • «Kırmızı Saçlı Kadın» (2016, «Рудавалосая жанчына»)

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стамбул. Горад і ўспаміны / Архан Памук; пер. з тур. Т. І. Урублеўскай-Токер. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2018. — 500 с.: іл. — (Серыя «Noblesse Oblige»). ISBN 978-985-7165-92-6

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]