Абдулразак Гурна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абдулразак Гурна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 сьнежня 1948(1948-12-20)[1][2][3] (75 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, прафэсар унівэрсытэту, празаік, рэдактар, пісьменьнік
Гады творчасьці 1987 — цяпер
Жанр проза
Мова ангельская мова[5][6] і суахілі
Узнагароды

Адбулразак Гурна (па-ангельску: Abdulrazak Gurnah, на суахілі: Abdulrazak Gurnah, 20 сьнежня 1948, Занзыбар, Занзыбар) — танзанійскі пісьменьнік, які піша на ангельскай мове. Жыве ў Вялікабрытаніі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2021).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся на востраве Занзыбар у сям’і мусульман арабскага паходжаньня. У 1968 годзе, у сувязі з антыарабскімі настроямі на Занзыбары, пераехаў у Вялікую Брытанію, дзе працягнуў навучаньне. З 1980 па 1982 год чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэце ў Нігерыі. У цяперашні час у званьні прафэсара ўзначальвае асьпірантуру на катэдры ангельскай мовы ў Кенцкім унівэрсытэце.

Піша на ангельскай мове. 7 кастрычніка 2021 году Нобэлеўскі камітэт прысудзіў Адбулразак Гурна прэмію ў літаратуры за 2021 год за «яго бескампраміснае і спагадлівае пранікненьне ў наступствы каляніялізму і лёс уцекача ў прорве паміж культурамі і кантынэнтамі»[7].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1987 — Memory of Departure
  • 1988 — Pilgrims Way (1988)
  • 1990 — Dottie (1990)
  • 1994 — Paradise (1994)
  • 1996 — Admiring Silence (1996)
  • 2001 — By the Sea (2001)
  • 2005 — Desertion (2005)
  • 2011 — The Last Gift (2011)
  • 2017 — Gravel Heart (2017)
  • 2020 — Afterlives (2020).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]