Актавіё Пас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Актавіё Пас
па-гішпанску: Octavio Paz
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 сакавіка 1914
Мэхіка, Мэксыка
Памёр 19 красавіка 1998
Мэхіка, Мэксыка
Сужэнец Элена Гара[d] і Marie José Tramini[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, эсэіст, дыплямат
Гады творчасьці 1931-1965
Кірунак сюррэалізм,
экзыстэнцыялізм
Жанр верш, эсэ
Мова гішпанская мова[1][2]
Прэміі Ерусалімская прэмія (1977), Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1990)
Узнагароды
Старонка ў сеціве (анг.)

Актавіё Пас (па-гішпанску: Octavio Paz) (31 сакавіка 1914 — 19 красавіка 1998) — мэксыканскі пісьменьнік, паэт і дыплямат, дасьледнік цывілізацыяў Захаду й Усходу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актавіё Пас, гадаваўся на ўскраіне Мэхіка, у сям’і прагрэсіўнага палітычнага журналіста Актавіё Пас-старэйшага, адваката й прыхільнік грамадзкіх рэформаў, матуля — Жазэфіна Лазана Пас, сям’я якой адбывалася з гішпанскай правінцыі Андалюзія. Актавіё сам пісаў, што ў хаце меўся велічэзны пакой, бітком набіты кнігамі. Гэта не магло не паўплываць на далейшы шлях юнака. Таксама, у дзяцінстве, на Паса глыбока паўплываў дзед з боку бацькі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік, які адным зь першых пачаў са спагадай маляваць у сваіх творах індзейскае насельніцтва Мэхіка.

Пазьней Пас зьвяртаўся да ўспамінаў пра родны сэрцу закуток:

« Сад хутка зрабіўся цэнтрам майго сьвету, бібліятэка ж – зачараванай пячорай... Прагна прагортваючы кнігі з малюнкамі, асабліва гістарычныя раманы, я здабываў карціны пустэльняў і джунгляў, палацаў і халуп, выявы ваяроў і прынцэс, жабракоў і каралёў. Мы трывалі караблекрушэньне разам з Сындбадам і Рабінзонам, ваявалі разам з Д’Артаньянам, адбівалі Валенсію з Сідам... Сьвет не меў меж, але ўвесь быў у межах дасяжнасьці, а час рабіўся расьцяжнаю субстанцыяй, зь якой ткалася непадзельная сучаснасьць. »

—Актавіё Пас

Актавіё Пас яшчэ ў дзяцінстве знаёміцца з найлепшымі творамі гішпанскай літаратуры свайго часу, а таксама з такімі аўтарамі, як Ніцшэ, Маркс, Юго й Русо. Асабліва ўразіла яго «Бясплодная зямля» Т.С. Эліата. У 1931 годзе сямнаццацігадовы Пас заснаваў свой першы літаратурны часопіс, «Поручні» (Barandal), а ў дзевятнаццаць гадоў ён выпусьціў сваю першую складанку вершаў пад назвай «Дзікі месяц» (Luna silvestre). Пас наведваў лекцыі ў Нацыянальным унівэрсытэце Мэхіка, але ня скончыў курсу. Замест гэтага ён зьехаў на Юкатан, адкрыў там сярэднюю школу й пагрузіўся ў вывучэньне гісторыі Мэксыкі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобныя вершы Паса пераклалі на беларускую мову Лявон Баршчэўскі[3], Макс Шчур[4], Юлія Цімафеева[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ CONOR.SI
  3. ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
  4. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  5. ^ "Дзе толькі туман сапраўдны..."

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]