Лешак Калакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лешак Калакоўскі
Leszek Kołakowski
У Варшаве падчас імпрэзы свайго 80-годзьдзя
У Варшаве падчас імпрэзы свайго 80-годзьдзя
Дата нараджэньня 23 кастрычніка 1927
Месца нараджэньня Радам, Польшча
Дата сьмерці 17 ліпеня 2009
Месца сьмерці Оксфард, Вялікабрытанія
Школа/традыцыя Марксізм
Пэрыяд Філязофія Новага часу
Асноўныя зацікаўленасьці драматургія, проза, эсэ

Лешак Калакоўскі (па-польску: Leszek Kołakowski; 23 кастрычніка 192717 ліпеня 2009[1]) — выбітны польскі філёзаф, «інтэлектуальны кароль Эўропы».
Чалец Міжнароднага Інстытуту філязофіі Брытанскай Акадэміі, ганаровы чалец Амэрыканскай акадэміі Мастацтваў і Навук, сябра Баварскай акадэміі Мастацтваў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Ежага Калакоўскага, публіцыста, дзеяча асьветы й каапэрацыі (загінуў у 1943 г.) і Люцыяны Петрусевіч, настаўніцы. Нарадзіўся ён у Радамі, дзе й правёў амаль усе свае школьныя гады. Але ў сувязі зь пераездам бацькоў школу давялося канчаць у Лодзі. Якраз з гэтага гораду ён і быў выселены разам з усёй сям’ёй нямецкімі акупацыйнымі ўладамі.

Вехі жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1945 — Лешак Калакоўскі вяртаецца ў Лодзь пасьля вызваленьня Польшчы ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і экстэрнам здае экзамэны на атэстат сталасьці. У гэтым жа годзе ён пачынае навучаньне філязофіі ўва ўнівэрсытэце Лодзі. 1947 — апублікаваў першы артыкул пад назвай «Дыялектычныя імпрэсіі».
19471949 — працуе ў якасьці асыстэнта на катадры лёгікі ўнівэрсытэту Лодзі.
1948 — друкуе артыкулы й рэцэнзіі.
1949 — ажаніўся з Тамарай Дымэнсон, пазьней — дакторкай-псыхіятаркай.
1949 — пераводзіцца ў Варшаўскі ўнівэрсытэт.
1950 — у Варшаўскім унівэрсытэце атрымлівае навуковую ступень магістра.
19501953 — працуе ў Варшаўскім унівэрсытэце на катадры філязофіі ў якасьці асыстэнта.
1953 — абараніў у Варшаўскім унівэрсытэце кандыдацкую дысэртацыю пад назвай «Сьпіноза як гістарычная зьява сваёй эпохі».
19531955 — адначасова супрацоўнічае з Інстытутам грамадзкіх навук.
1953 — атрымлівае пасаду ад’юнкта на катадры філязофіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
1955 — робіцца супрацоўнікам Інстытуту філязофіі q сацыялёгіі Польскай Акадэміі навук.
19561968 — загадвае катадрай гісторыі філязофіі Новага часу Варшаўскага ўнівэрсытэту. Паралельна з гэтым працуе ў рэдакцыях аддзелаў філязофіі буйных польскіх навуковых выдавецтваў.
1956 — стаецца дацэнтам катадры філязофіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
1957 — дэбютаваў як празаік творам «Ключ нябесны, або Аповеды, пабудаваныя на сьвятой гісторыі й для навучаньня й перасьцярогі прызначаныя».
1957 — на працягу году перабывае ў Францыі й Галяндыі, дзе праводзіць дасьледаваньні рэлігійнай думкі XVII ст.
1964 — Лешаку Калакоўскаму прысуджаецца годнасьць экстраардынарнага прафэсара.
1966 — выключаны з партыі пасьля прачытаньня ў Варшаўскім унівэрсытэце спавешчаньня «Польская культура ў апошняе дзесяцігодзьдзе».
1968 — пазбаўленьне пасады прафэсара Варшаўскага ўнівэрсытэту.
лістапад 1968 — выезд у Канаду на запрашэньне ўнівэрсытэту McGill у Манрэалі.
1969 — атрымлівае катадру філязофіі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Бэрклі.
1970 — пастаянна працуе ў Оксфардзе, дзе выкладае ў «All Souls College».
1975 — выкладае ў Ельскім унівэрсытэце (Нью-Хавэн).
19811982 — працуе ў Інстытуце грамадзкай думкі ў Чыкага.
2007 — ляўрэат Ерусалімскай прэміі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1957 «Ключ ад нябёсаў, ці павучальныя аповеды, запазычаныя са сьвятой гісторыі для навучэньня й перасьцярогу» (Klucz niebieski, albo opowieści budujące z historii świętej zebrane ku pouczeniu i przestrodze)
  • 1963 «13 гісторый з царства Лялонія для сталых і дзетак» (13 bajek z królestwa Lailonii dla dużych i małych)
  • 1965 «Гутаркі з д'яблам» (Rozmowy z diablem)
  • 1965 «Дасьведчанасьць пра рэлігійныя й царкоўныя сувязі» (Świadomość religijna i więź kościelna)
  • 1966 «Ад Юма ў Венскім кружку» (Od Hume'a do Koła Wiedeńskiego)
  • 1967 «Марксізм і наступны пэрыяд» (Kultura i fetysze)
  • 1971 «Чытаючы Лешака Калакоўскага» (A Leszek Kołakowski Reader)
  • 1971 «Пазытывісцкая філязофія» (Positivist Philosophy)
  • 1971 «Трэці квартал 22» (TriQuartely 22)
  • 1972 «Наяўнасьць міту» (Obecność mitu)
  • 1974 «Ідэя сацыялізму» (The Socialist Idea)
  • 1975 «Гусэрль і пошук несумненнасьці» (Husserl and the Search for Certitude)
  • 1976 «Асноўныя плыні марксізму» (Główne nurty marksizmu)
  • 1982 «Ці можа д'ябал выратавацца й яшчэ 27 пропаведзяў» (Czy diabeł może być zbawiony i 27 innych kazań)
  • 1982 «Рэлігія: Калі Бога няма» (Religion: If There Is No God)
  • 1985 «Бэргсон» (Bergson)
  • 1986 «Вёска, якая знойдзена» (Le Village introuvable)
  • 1988 «Мэтафізычныя жахі» (Metaphysical Horror)
  • 1989 «Хвала неадпаведнасьцяў» (Pochwała niekonsekwencji)
  • 1990 «Цывілізацыя на судзе» (Cywilizacja na ławie oskarżonych)
  • 1990 «Сучаснасьць у бясконцых выпрабаваньнях» (Modernity on Endless Trial)
  • 1995 «Бог нам нічога не павінен: Кароткія нататкі пра рэлігію Паскаля й духу янсэнізму» (God Owes Us Nothing: A Brief Remark on Pascal's Religion and on the Spirit of Jansenism)
  • 1999 «Воля, слава, хлусьня й здрада: Эсэ паўсядзённага жыцьця» (Freedom, Fame, Lying, and Betrayal: Essays on Everyday Life)
  • 2004 «Двое вачэй Сьпінозы й іншыя філязофскія эсэ» (The Two Eyes of Spinoza and Other Essays on Philosophers)
  • 2005 «Мой выпраўлены погляд на былое» (My Correct Views on Everything)
  • 2007 «Чаму дастаткова здаволіцца малым, чым нічым» (Why Is There Something Rather Than Nothing?)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Байкі з каралеўства Лайлонія на «Дзеяслове»
Лешак Калакоўскі. Вайна з рэчамі на «лiтaрa.net»
Наша вечная справа з Ісусам на старонках «ARCHE»
Памёр Кароль эліт-культуры

Commons-logo.svg  Лешак Калакоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў