Асьціла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Aostilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Ast + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Астыла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Асьціла»

Асьціла, Астыла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Асьціла, пазьней Остэль (Aostilo, Ostell[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьцейка, Яштальд, Астрат; германскія імёны Oustecha, Astald, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[3][4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jurkowa Osciłowicz (2 траўня 1558 году)[5]; Osczilo a Sienko Mieliechowici (1558 год)[6]; Настазыя Остыловая (1565 год)[7]; Ościłowicz Antonius, par. eccl. Miory (1922 год)[8]; Ościłowicz Antonius, par. in Idołta (1938 год)[9].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асьцілы (Ościło) — прыгонныя зь вёсак Прудзянаў, Закрычча і Буракоў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[10].

Асьцілы (Ościłło) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[11].

У 1451 годзе ўпамінаўся маёнтак Асьцілавічы[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ferguson R. English Surnames: And Their Place in the Teutonic Family. — London and New York, 1858. P. 363.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 212, 989.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 64.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
  5. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 37.
  6. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 501.
  7. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 226.
  8. ^ Catalogus Ecclesiarum et Cleri Dioecesis Vilnensis pro Anno Domini 1922. — Vilnae, 1922. P. 113.
  9. ^ Catalogus ecclesiarum et cleri archidioecesis vilnensis pro anno domini 1938. — Vilnae, 1938. P. 158.
  10. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 394.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 691.
  12. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 254.