Мажэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mazela
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mazo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мазала, Мазель, Мажэль, Майзэла, Мазуль, Масіль, Мяжала, Мезуль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мажэла»

Мажэла (Мажэль, Мазель, Майзэла), Мазала (Мазуль, Масіль), Мяжала (Мезуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Мазела, Мазала або Масіла (Mazela, Mazola, Massila) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мазан, Мазгіль; германскія імёны Mazecha, Massana, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[2], стараверхненямецкага maz 'ежа'[3] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты').

У Польшчы ў 1602 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Mazela[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Инвенътар двора Бирштанского… под Можелем (1503 год)[5]; у Лесницъкомъ селе осмънадцат служоб людеи, на имя… Можель Великович (23 траўня 1539 году)[6]; z Janulem Moyzelowiczem (4 сьнежня 1554 году)[7]; Maciey Mazulewicz (27 ліпеня 1553 году)[8]; siolo Lyntupy… Stas Mazalo (26 лютага 1619 году)[9]; Ławryn Mazelewicz (1621 год)[10]; Woyciech Mazało (1641 год)[11]; Васко Мазиленко (1649 год)[12]; Stanisław y Jan Mazułowie (1 сакавіка 1655 году)[13]; Jakub Mazoło… Piotr Mazało… Daniło Mazało… Aleksander Mazało… Sczasny Mazało (6 студзеня 1700 году)[14]; Wieś Dansk. Jonisz Mieżała (1765 год)[15].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мажэль Пятровіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[16]
  • Мажэлі Юр’евіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[17]
  • Станіслаў Стэфанавіч Мажаловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[18]
  • Войцех і Станіслаў Шчаснавічы Мажаловічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1596 годзе[19]
  • Адам Венцлававіч Мажаловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 і 1599 гадох[20][21]
  • Якім Масілевіч — жыхар Чашнікаў, які ўпамінаецца ў 1632[22] і 1633[23] гадох
  • Марцін Мазала — жыхар вёскі Ясяловічаў (Барцянскае староства), які ўпамінаецца ў 1765 годзе[24]
  • Фёдар Мазаловіч — жыхар маёнтку Крупніцы (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1785 годзе[25]

Мазалы (Mazało) — прыгонныя зь мястэчка Лаздунаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[26].

Мезулевічы (Miezulewicz) — літоўскі шляхецкі род[27].

Масілевічы (Masilewicz) гербу Самсон — літоўскі шляхецкі род[28].

Масулевічы (Massulewicz, Masulewicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[29].

Мазулевічы (Mazulewicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род[30].

На 1906 год існавала вёска Мазілава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[31].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Параўн.: муж > мужны, вежа > вежны і пад.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1107, 1120.
  2. ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 166.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1119.
  4. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 434.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 290.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 263.
  7. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 36.
  8. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 96.
  9. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 77.
  10. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 92.
  11. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 207.
  12. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 399.
  13. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 216.
  14. ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 276—279, 283.
  15. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 226.
  16. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 424.
  17. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 441.
  18. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 107.
  19. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 157.
  20. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 203.
  21. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 139.
  22. ^ Яўген Анішчанка, Чашники инвентарь 1632 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 8 сьнежня 2018 г.
  23. ^ Яўген Анішчанка, Чашники 1633 г. инвентарь в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 лютага 2016 г.
  24. ^ Леанід Лаўрэш, Барцянскае староства, Pawet.net, 5 жніўня 2017 г.
  25. ^ Яўген Анішчанка, Крупница инвентарь 1785 в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 12 лютага 2017 г.
  26. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 297.
  27. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 238.
  28. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 172.
  29. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 175.
  30. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 187.
  31. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 383.