Бушыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Busilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buoso + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бусіл, Бузель
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бушыла»

Бушыла (Бусіл, Бузель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Бусіла, пазьней Бушэль (Busilo, Büschel[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -бус- (-бос-) (імёны ліцьвінаў Бушка, Бушман; германскія імёны Buske, Bussman) паходзіць ад стараверхненямецкага bōsi 'варожы, злы'[4] або ад германскага buozan 'паляпшаць, прыносіць карысьць'[5].

У Прусіі бытавала імя Bossel / Bossil[6].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Бусель (Busiel) і Бусіла (Busiło)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з Бусоловичы (1552 год)[8]; s panią Marcinową Buzielewiczową i s panem Wojciechem Buzielem (1621 год)[9]; Piotr Buzel (15—23 кастрычніка 1655 году)[10]; Busiły (1744 год)[11]; Jakub Busił[12], wioski… Busiły[13] (1782—1783 гады); Parafia sumiliska… Buzele — okolica[14], Parafia Święciańska… Busiły[15] (1784 год).

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навум і Яфім Бушылы — жыхары вёскі Калодзезнага маёнтку Цімкавічаў, якія ўпамінаюцца 28 ліпеня 1638 году[16]
  • Міхаіл Бусель — настаўнік Плоцельскай прыходзкай вучэльні на 1897 год[17]

Бушылы — сяляне-гаспадары ў вёсцы Малькавічах (Піншчына) на 1811 год[18].

У 1621 годзе ўпамінаўся маёнтак Бузелевічы ў Троцкім павеце[19].

На 1906 год існавала вёска Бусылава (Бусылова) у Невельскім павеце Віцебскай губэрні[20].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Бусілы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 21.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 330.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 273.
  4. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 203.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 329—330.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 20.
  7. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 73.
  8. ^ Полоцкая ревизия 1552 года. — Москва, 1905. С. 34.
  9. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 46.
  10. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303.
  11. ^ Jodczyk K. Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 1: Dekanat Brasław. — Białystok, 2009. S. 412.
  12. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 86.
  13. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 90.
  14. ^ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 774.
  15. ^ Jodczyk K. Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 1: Dekanat Brasław. — Białystok, 2009. S. 285—286.
  16. ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 27.
  17. ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897.С. 103.
  18. ^ Яўген Анішчанка, список крестьян дворохозяев Пинского уезда за 1811 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 студзеня 2015 г.
  19. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 46.
  20. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 267.