Атамная электрастанцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Атамная электрастанцыя (АЭС) — комплекс тэхнічных збудаваньняў, прызначаны для выпрацоўкі электрычнай энэргіі праз выкарыстаньне энэргіі, якая выдзяляецца пры кантраляванай ядзернай рэакцыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую ў сьвеце АЭС магутнасьцю 5 мэгават запусьцілі ў 1954 г. у СССР (Обнінск, Калуская вобласьць, Расейская СФСР). 26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС (Кіеўская вобласьць, Украінская ССР, СССР) адбылася аварыя, наступствы якой найбольш адбіліся на Беларусі. З 2007 г. у Беларусі вядзецца падрыхтоўка да будаўніцтва Беларускай АЭС.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягам 19932012 гадоў дзель АЭС у вытворчасьці электраэнэргіі ў сьвеце скарацілася з 17% да 11%[1]. У 2004 г. атамныя электрастанцыі ўсяго сьвету выраблялі 6,5% ад усёй спажыванай сьветам энэргіі і 15,7% - электраэнэргіі. 57% ўсёй выраблянай на АЭС электраэнэргіі прыпадала на ЗША, Францыю і Японію. На сакавік 2010 г. у сьвеце працавала 436 атамных рэактараў, зь іх 104 (24%) у ЗША[2]. Адпаведна найбольш электрычнасьці з дапамогай ядзернай энэргетыкі вырабляюць ЗША (кожная 5-я кіляват-гадзіна мае атамнае паходжаньне). У Францыі у 2006 годзе 80% з агульнага балянсу электраэнергіі прыпадала на АЭС. Агулам у Эўрапейскім Зьвязе вырабляюць 30% электрычнасьці на АЭС (хоць у некаторых краінах ЭЗ ядзернай энэргетыкі наогул няма).

Прынцып дзеяньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць адна-, двух- і трохконтурныя АЭС.

У аднаконтурных АЭС вада падаецца непасрэдна ў рэактар, дзе яна выпарваецца і ў выглядзе пары прыводзіць у рух паравую турбіну, за кошт энэргіі якой электрагенэратар вырабляе электраэнэргію. Пара у турбіне зьмяншае саю тэмпэратуру і ціск. Пасьля турбіны пара кандэнсуецца у кандэнсатары (каб працэс кандэнсацыі пачаў адбывацца пару ахалоджваюць ахалоджвавальнай вадой з вадасховішча або градзірні. Кандэнсат сьціскаецца да першапачатковага ціску і працэс паўтараецца.

У двухконтурных станцыях цяплыня ад рэактара перадаецца цепланосьбіту першага контура, які празь цеплаабменьнік (парагенэратар), у сваю чаргу, выпарвае ваду другога контура. У другім контуры выкарыстоўваецца толькі вада (якая пераходзіць у пару, потым у ваду і г.д.), у першым жа контуры могуць выкарыстоўвацца расплаўлены мэтал, газ або вадкасьць (часта выкарыстоўваюць ваду), пры гэтым яе могуць толькі награваць (як, напрыклад, у рэактарах ВВЭР) або выпарваць.

Трохконтурнымі зьяўляюцца станцыі з рэактарамі на хуткіх нэйтронах. Першы і другі контуры натравыя, трэці — вадзяны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Атамная электрастанцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў