Бакланы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бакланы
Phalacrocorax carbo (2005 08 28).jpg
Вялікі баклан
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Пеліканападобныя
Сямейства Бакланавыя
Род Бакланы
Бінамінальная намэнклятура
Phalacrocorax

Бакланы (па-лацінску: Phalacrocorax) — род птушак сямейства бакланавых.

Шырока распаўсюджаныя па ўсім сьвеце з вялікай біялагічнай разнастайнасцю ў трапічным і ўмераным клімаце. Насяляюць марскія узбярэжжы кантынентаў і выспаў, селяцца таксама па берагах рэк, азёр, на забалочаных тэрыторыях.

Сілкуюцца ў асноўным рыбай (мойва, анчоўсы, селядзец, сардзіны), але могуць ўжываць у ежу малюскаў, ракападобных і галавоногіх. Бакланы, якія жывуць на выспах, сілкуюцца рыбай, жабамі, воднымі насякомымі, марскімі змеямі і чарапахамі.