Балфін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 41°19′12″ пн. ш. 19°49′22″ у. д. / 41.32° пн. ш. 19.82278° у. д. / 41.32; 19.82278

Група «Балфін»
альб. Grupi Balfin
Выява лягатыпу
Заснаваная 1993
Заснавальнікі Самір Манэ
Краіна Альбанія
Разьмяшчэньне Тырана
Адрас вул. Яна Паўла ІІ, д. АБА[1]
Ключавыя фігуры Эдліра Мука[2], Самір Манэ[3]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя гародніна, жытло, нікель, хром
Паслугі арэнда, уклад
Абарачэньне 500 млн эўра (2019 год)
Лік супрацоўнікаў 5000 (2020 год)[4]
Даччыныя кампаніі «АльбХром», банк «Тырана», «Фэранікелі»

«Балка́нская фіна́нсава-інвэстыцы́йная гру́па» — прыватны холдынг Альбаніі, заснаваны ў 1993 годзе.

На 2020 год холдынг валодала 18 прадпрыемствамі ў 7 галінах: банкаўская і горная справа, забудова, падарожжы, раздробны гандаль і энэргетыка. Даччыныя прадпрыемствы працавалі ў 7 краінах Эўропы: Альбаніі, Паўночнай Македоніі, Сэрбіі (край Косава і Мэтохія) і Чарнагорыі, Аўстрыі, Босьніі і Герцагавіне, Нідэрляндах[5]. «Балфін» кіраваў сродкамі на суму звыш 1,2 млрд эўра. У Альбаніі найбольшымі прадпрыемствамі холдынга былі: сеткі крамаў харчаваньня «Спар» і электронікі «Нэптун», горнарудныя прадпрыемствы «АльбХром» і «Фэранікелі», забудоўнік «ГБУ Манэ», агародніцкае ТАА «АграКон Альбаніі» (Лушнё, Фьерская вобласьць), марскі курорт «Зялёны Бераг» (Паляса, Влёрэская вобласьць) і банк «Тырана»[4].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 годзе ў Тыране (Альбанія) 25-гадовы перакладчык Самір Манэ стварыў «Балканскую фінансава-інвэстыцыйную групу» («Балфін»), што заснавала сетку крамаў электронікі «Нэптун». У 2002 годзе «Балфін» заснаваў прадпрыемства «Гандлёва-будаўнічыя ўкладаньні Манэ» («ГБУ Манэ»), якое стала забудоўваць жытло і прамысловую нерухомасьць. У кастрычніку 2005 году адчынілі першы ў Альбаніі гандлёвы цэнтар «Сусьвет». Адначасна заснавалі першую альбанскую сетку ўнівэрмагаў «Эўрамакс», якая стала найбольшай у краіне. Таксама стварылі «Групу моды» для завозу вопраткі 10 вытворцаў з 4 краінаў Заходняй Эўропы — Гішпаніі, Італіі, Партугаліі і Францыі. У 2007 годзе «Балфін» утварыў «Кіраўніцтва альбанскай гандлёвай нерухомасьцю» для здачы ў наём памяшканьняў пад крамы ў гандлёвых цэнтрах. У студзені 2008 году заснавалі сетку пачынкі электронікі «Электрасэрвіс». Адначасна холдынг «Балфін» набыў ТАА «АльКрэд», якое забудавала жылы квартал ў сталіцы на 1000 кватэраў агульнай плошчай звыш 100 000 м². У 2011 годзе холдынг паглынуў грэцкае АТ «Жумбо» (Мосхато, край Атыка), якое валодала найбольшай сеткай крамаў цацак на Балканах. У лістападзе 2011 годзе адчынілі гандлёвы цэнтар «Усходняя брама Тыраны» плошчай 90 000 м², перабудова якога каштавала 54 млн эўра. У кастрычніку 2012 году «Балфін» набыў гарадзкі мол Скоп'е (Македонія), які разбудаваў за €68 млн. 9 кастрычніка 2013 году адчынілі «Лягістычны парк Тыраны». 14 лістапада 2013 году «Балфін» прыдбаў ТАА «Альбанскі Хром», якое было найбольшым здабыўцом мэталічнай руды на Балканах. У 2014 годзе для збыту электраэнэргіі быў заснаваны «Альбанскі энэргапастаўшчык». У кастрычніку 2014 году часткай холдынгу стаў Тыранскі бізнэс-унівэрсытэт, які быў адзінай ВНУ прадпрымальніцтва ў Альбаніі. У 2015 годзе «Балфін» набыў франшызу сеткі францускіх унівэрмагаў «Карэфур» (Булёнь-Біянкур, дэп. Вярхоўі Сэны) у Альбаніі. Адначасна пачалі забудоўваць курорт Зялёны Бераг на пляжы вёскі Паляса ў Влёрэўскай вобласьці на паўднёвым захадзе Альбаніі. У 2016 годзе «Балфін» паглынуў альбанскую сетку галяндзкіх унівэрмагаў «Спар» (Амстэрдам), якую зрабіў найбольшай у краіне. У 2017 годзе заснавалі он-лайн-краму электронікі «СмартПойнт» і стварылі кантэйнэрнае прадпрыемства «Стэла-Марэ» сумесна з дацкім грузаперавозчыкам «Маерск» (Капэнгаген). У Македоніі прадалі гарадзкі мол Скоп’е баўгарскму ТАА «Хайстэд» (Сафія). У 2018 годзе стварылі «Балфін Нерухомасьць» для гандлю нерухомасьцю і набылі найбольшага ў Альбаніі інтэрнэт-раздробніка «Крама Таксі», які перайменавалі ў «Аладзіні». Адначасна «Балфін» прыдбаў банк «Тырана» і ТАА «Фэранікелі» (Глогавац) ў сэрбскім краі Косава і Мэтохія, які быў адным з найбольшых вытворцаў нікелю ў Эўропе[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакт (альб.) // «Балканская фінансава-інвэстыцыйная група», 2020 г. Праверана 4 траўня 2020 г.
  2. ^ Управа (альб.) // «Балканская фінансава-інвэстыцыйная група», 2020 г. Праверана 4 траўня 2020 г.
  3. ^ Вітальнае слова старшыні (альб.) // «Балканская фінансава-інвэстыцыйная група», 2020 г. Праверана 4 траўня 2020 г.
  4. ^ а б Факты і лічбы (альб.) // «Балканская фінансава-інвэстыцыйная група», 2020 г. Праверана 4 траўня 2020 г.
  5. ^ Група «Балфін» (альб.) // «Балканская фінансава-інвэстыцыйная група», 2020 г. Праверана 4 траўня 2020 г.
  6. ^ Гісторыя (альб.) // «Балканская фінансава-інвэстыцыйная група», 2020 г. Праверана 4 траўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]