Балёньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Касьцёл сьвятога Лукі ў Балёньні

Балё́ньня (па-італьянску: Bologna, на мясцовым дыялекце: Bulaggna) — горад у паўночнай Італіі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі і сталіца рэгіёну Эмілія-Раманьня. Разьмяшчаецца паміж ракой По і Апэнінамі. Насельніцтва — амаль 370 000 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Балёньня была заснаваная этрускамі пад назовам Felsina. Пазьней яна зрабілася рымскай калёніяй (каля 189 году да н. э.), якую рымляне назвалі Bononia. У Сярэднявеччы Балёньня была значным гандлёвым і навуковым цэнтрам.

Унівэрсытэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Балёньня вядомая сваім унівэрсытэтам, які лічыцца найстарэйшым у Эўропе (заснаваны ў 1088 годзе). У Сярэднявеччы ён быў важным асяродкам інтэлектуальнага жыцьця. Сярод яго выпускнікоў Дантэ Аліг'еры, Франчэска Пэтрарка, Эразм Ратэрдамскі, Мікалай Капэрнік, Томас Бэкет.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Балёньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў