Мікалай Капэрнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Капэрнік
па-польску: Mikołaj Kopernik
па-нямецку: Nikolaus Kopernikus
па-лацінску: Nicolaus Copernicus
Дата нараджэньня 19 лютага 1473[1][2]
Месца нараджэньня Торунь, Каралеўская Прусія, Каралеўства Польскае
Дата сьмерці 24 траўня 1543[1][2] (70 гадоў)
Месца сьмерці Фромбарк, Вармінскае княскае біскупства, Каралеўства Польскае
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня
Месца вучобы Балёнскі ўнівэрсытэт Падуанскі ўнівэрсытэт
Занятак астраном, юрыст, эканаміст, матэматык, правазнавец, фізык, філёзаф, перакладнік, лекар, дыплямат, пісьменьнік
Навуковая сфэра астраномія, матэматыка, мэханіка, эканоміка
Месца працы Падуанскі ўнівэрсытэт Кракаўскі ўнівэрсытэт
Вядомы як стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету
Навуковы кіраўнік Дамэніка Навара[d][3] і Леанард фон Добшуц[d]
Вучні Георг Ёахім Рэтык[d]
Бацька Нікляс Капэрнік[d]
Маці Барбара Капэрнік[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Ян Матэйка. Астраном Капэрнік або размова з Богам (1872)

Мікала́й Капэ́рнік (па-польску: Mikołaj Kopernik; па-нямецку: Nikolaus Kopernikus; па-лацінску: Nicolaus Copernicus; 19 лютага 1473, Торунь, Каралеўская Прусія, Каралеўства Польскае — 24 траўня 1543, Фромбарк, Вармінскае княскае біскупства, Каралеўства Польскае) — польскі ці нямецкі навуковец, астраном, стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету.

Публікацыя кнігі Капэрніка «Аб вярчэньні нябесных сфэраў» (лац. De revolutionibus orbium coelestium), незадоўга да ягонай сьмерці ў 1543 годзе, лічыцца адной з галоўных публікацыяў у гісторыі навукі. Капэрнік нарадзіўся й памёр у Каралеўскай Прусіі, рэгіёне Польскага Каралеўства ад 1466 году. Капэрнік меў доктарскую ступень у галіне кананічнага права й, хоць і ня маючы навуковай ступені, займаўся мэдыцынай, лінгвістыкай, перакладамі, а таксама працаваў у якасьці губэрнатара, дыплямата і эканаміста.

Як вядома зь некаторых крыніцаў Капэрнік размаўляў па-лацінску і па-нямецку аднолькава добра. Таксама Мікалай валодаў польскай, грэцкай і італьянскай мовамі[4]. Пераважная большасьць захавалых працаў Капэрніка напісаны па-лацінску, якая на той час зьяўлялася навуковай мова Эўропы. Таксама існуюць некалькі дакумэнтаў, напісаных Капэрнікам на нямецкай мове. Нямецкі прафэсар філязофіі Мартын Карыер згадвае гэты факт у якасьці падсьвечаньня таго, што нямецкая была роднай мовай навукоўца[5].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў купецкай сям’і нямецкага паходжаньня. У дзевяць гадоў застаўся бяз бацькі, таму яго выхаваньнем займаўся дзядзька (з боку маці) канонік Лукаш Вацэнродэ. Вацэнродэ падтрымліваў кантакты зь вядучымі інтэлектуальнымі дзеячамі ў Польшчы і быў сябрам ўплывовага італьянскага гуманіста, які жыў пры двары ў Кракаве, Філіпа Буанакорсі[6]. На жаль не захавалася зьвестак пра першыя гады дзяцінства й адукацыі Капэрніка[7]. Мяркуецца, што Вацэнродэ спачатку адправіў маладога Капэрніка на навучаньне ў школу Сьвятога Яна ў Торуні. Пазьней, у адпаведнасьці з вэрсіяй гісторыка Эрмітэйджа, хлопчык хадзіў у школу пры саборы ўва Ўлацлаваку, якая займалася падрыхтоўкай вучняў да паступленьня ва ўнівэрсытэт Кракава[8].

У 1491 годзе паступіў ва ўнівэрсытэт Кракава разам з сваім братам Андрусём, дзе навучаўся на факультэце мастацтваў[7]. Згодна з пазьнейшай, але надзейнай традыцыяй, Капэрнік быў вучнем Войцеха Брудзеўскага, які да гэтага часу працаваў прафэсарам арыстотэлеўскай філязофіі, але выкладаў астраномію ў прыватным парадку. Капэрнік ня толькі атрымліваў веды праз наведваньне ўнівэрсытэцкіх лекцыйных залаў, але і чытаньнем кніг, якія ён пачаў актыўна набываць. Чатыры гады Капэрніка ў Кракаве згулялі важную ролю ў разьвіцьці ягоных крытычных здольнасьцей. Капэрнік заўважыў лягічныя супярэчнасьці ў дзьвюх афіцыйных сыстэмах астраноміі, як то тэорыі гомацэнтрычных сфэраў Арыстотэля і мэханіку геацэнтрычную мадэлю Пталемэя[9]. Не атрымаўшы дыплёму, верагодна увосень 1495 году, Капэрнік пакінуў Кракаў і зьехаў з сваім дзядзькам Вацэнродэ, які ў 1489 годзе быў прызначаны біскупам Варміі. Вацэнродэ імкнуўся ўладкаваць свайго пляменьніка ў канонікі на новым месцы.

Пазьней атрымаў рознабаковую адукацыю ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Падуі, Фэрары, дзе вывучаў права, мэдыцыну, матэматыку, астраномію. У 1503 годзе вярнуўся ў Кракаў і стаў прафэсарам унівэрсытэту. У 1512 годзе арганізаваў абсэрваторыю ў горадзе Фромбарк, дзе да канца жыцьця вёў астранамічныя назіраньні. Вынікі дасьледаваньняў абагульнены ў яго творы «Аб вярчэньні нябесных сфэраў» («De revolutionibus orbium coelesteum»), апублікаваным у Нюрнбэргу за некалькі тыдняў да яго сьмерці.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнай заслугай вучонага зьявілася абгрунтаваньне таго, што бачны намі рух Сонца і зорак зьвязаны ня зь іх вярчэньнем вакол Зямлі, а з рухам Зямлі вакол уласнай восі і гадавым вярчэньнем яе вакол Сонца. Але акрамя гэтага ён быў канонікам касьцёла, урачом. Аўтар рэформы манэтнай сыстэмы ў Польшчы. У горадзе Фромбарк пабудаваў машыну, якая забясьпечвала вадою ўсе дамы гораду.

Сьпіс твораў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар прац:

  • N.C. Meditata XV. Augusti anno domini MDXVII. (1517)
  • Tractatus de monetis (1519)
  • Monetae cudendae ratio (1528)
  • De Revolutionibus Orbium Coelestium — Нюрнбэрг, Нямеччына (1543)

Пахаваны ў саборы Фромбарку ў безыменнай магіле. У жніўні 2005 году магіла была знойдзеная.

У 1616 годзе каталіцкая царква ўнесла навуковыя працы астранома ў індэкс забароненых кніг.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ягелонскім унівэрсытэце захоўваецца карціна Яна Матэйкі «Астраном Капэрнік або размова з Богам». У яго гонар усталявана шмат помнікаў у Польшчы і Эўропе. Сярод іх помнік, на якім высечаны словы: «Solis stator. Terra motor» («Які спыніў Сонца. Які рушыў Зямлю»).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.)London: John Murray, 1898.
  2. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  3. ^ Матэматычная генеалогія (рас.) — 1997.
  4. ^ Angus Armitage, Copernicus, the founder of modern astronomy, p. 62.
  5. ^ Deutsch war für Kopernikus Muttersprache und Alltagssprache, wenn auch der schriftliche Umgang fast ausschließlich auf Lateinisch erfolgte." Carrier, p. 192.
  6. ^ Czesław Miłosz, The History of Polish Literature. — С. 38.
  7. ^ а б Dobrzycki and Hajdukiewicz (1969). — С. 4.
  8. ^ Angus Armitage, The World of Copernicus. — С. 55.
  9. ^ Dobrzycki and Hajdukiewicz (1969). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]