Белаэмігранцкая рэдакцыя артаграфіі расейскай мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Белаэмігра́нцкая рэда́кцыя артагра́фіі расе́йскай мо́вы (па-расейску: Белоэмигрантская редакция орфографии русского языка) — рэдакцыя расейскай артаграфіі, якая выкарыстоўвалася белымі эмігрантамі ў асноўным у Югаславіі, краінах Балтыі, Кітаі, ЗША, Нямеччыне, Францыі, Грэцыі, Турэччыне, Вялікабрытаніі, Польшчы, Баўгарыі. Пачаткова была папулярная сярод прыхільнікаў ВФП, але пазьней большасьць белаэмігрантаў перайшла на яе[Крыніца?].

Прааўтарам зьяўляецца Якаў Грот, ён прапаноўваў рэфармаваць артаграфію падобным чынам.

Правілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўляецца артаграфіяй на аснове расейскай традыцыйнай. Скасуецца Ъ, Ѳ і Ѵ, пры гэтым захоўваецца Ѣ і І. У позьнім варыянце, таксама перасталі выкарыстоўвацца канчаткі -ыя, -ія і слова ея .

У белаэмігранцкай артаграфіі выпускаліся ґазэты «Адраджэньне», «Голас эмігранта», «Рускія навіны» й іншыя. У ґазэтах, апроч навін, друкаваліся творы.

Прыклад тэксту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Отче наш»
Отче наш, сущій на небесах;
Да святится имя Твое, да придет Царствіе Твое;
Да будет воля Твоя и на землѣ, как на небѣ;
Хлѣб наш насущный дай нам на сей день;
и прости нам долги наши, как и мы прощаем должникам нашим;
и не введи нас в искушеніе, но избавь нас от лукаваго.
Ибо Твое есть Царствіе и сила, и слава, Отца, и Сына, и Святаго Духа, нынѣ и всегда, и во вѣки вѣков.
Аминь.