Браніслаў Іванавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Браніслаў Іванавіч
Браніслаў Іванавіч
Бранислав Ивановић
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1984 (31 год)
Срэмска Мітравіца, СФРЮ
Рост 188 см
Вага 92 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2003
2003—2006
2006—2008
2008—
Рамонт
Срэм
ОФК Бялград
Лякаматыў Масква
Чэлсі
13 (0)
19 (2)
55 (5)
54 (5)
215 (20)
Зборныя
2005— Сэрбія 77 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
24 траўня 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
29 сакавіка 2015.

Браніслаў Іванавіч (па-сэрбску: Бранислав Ивановић; 22 лютага 1984, Срэмска Мітравіца, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Чэлсі» і зборнай Сэрбіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў прафэсійную кар’еру ў клюбе «Срэм» (Срэмска Мітравіца) у 2002 годзе. У 20032006 гадах гуляў за бялградзкі ОФК. У 20062008 гадах выступаў за маскоўскі «Лякаматыў». У 2006 годзе быў капітанам моладзевай зборнай Сэрбіі на чэмпіянаце Эўропы (U21) у Партугаліі. У фінальным турніры згуляў 4 матчы і забіў 1 гол. 16 студзеня 2008 году за 8,9 мільёну фунтаў, перайшоў зь «Лякаматыва» ў «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 3,5 году.

Дазвол на працу ў Ангельшчыне Іванавічу выдаў лёнданскі суд, які разглядаў пытаньне 14 студзеня аб выдачы 23-гадоваму абаронцу брытанскай доўгатэрміновай працоўнай візы. Справа вырашалася менавіта праз суд, паколькі за апошнія два гады футбаліст не правёў 75 адсоткаў матчаў за нацыянальную зборную, як таго патрабуе брытанскае працоўнае заканадаўства.

Нягледзячы на ​​вялікі кошт, які быў выплачаны за футбаліста, у сэзоне 2007—2008 гадоў ён гэтак і ня выйшаў на поле ў асноўным складзе. Тым ня менш, Браніслаў шмат разоў гуляў за рэзэрвовую каманду. У сувязі з гэтым, падчас летняга трансфэрнага вакна, зьявіліся чуткі аб сыходзе Іванавіча са «Стэмфард Брыдж» ў Італію. Часьцей за ўсё згадваліся «Ювэнтус» і «Мілян», якія мелі патрэбу ў той час у кваліфікаваных гульцах абарончай лініі. Аднак, пасьля прыходу новага трэнэра Луіса Фэліпэ Скалары, Іванавіч пачаў выступаць у таварыскіх матчах і матчах Прэм’ер-лігі.

Больш чым праз восем месяцаў свайго знаходжаньня ў «Чэлсі», Іванавіч правёў свой першы матч у Кубку Футбольнай лігі супраць «Портсмуту», які завяршыўся перамогай «сініх» зь лікам 4:0. А першы дэбют у Прэм’ер-лізе адбыўся ў матчы супраць «Астан Вілы», у якім «сінія» перамаглі з рахункам 2:0. Першы гол Браніслаў забіў 8 красавіка 2009 году ў браму «Лівэрпула» ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў на стадыёне «Энфілд Роўд». У гэтым жа матчы адбыўся ягоны другі мяч за «Чэлсі». У выніку «сінія» атрымалі перамогу над мэрсісайдцамі зь лікам 1:3.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Лякаматыў»:

«Чэлсі»:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Браніслаў Іванавічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў