Бэнэдыкт Камбэрбэтч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэнэдыкт Камбэрбэтч
Бэнэдыкт Камбэрбэтч на Лёнданскай прэм’еры фільма «Tinker Tailor Soldier Spy»
Імя пры нараджэньні Benedict Timothy Carlton Cumberbatch
Дата нараджэньня 19 ліпеня 1976 (47 гадоў)
Месца нараджэньня Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак актор
Навуковая сфэра фільм[2], тэлевізія[2], тэатар[2], радыё[2] і радыёвяшчаньне[d][2]
Гады дзейнасьці 2000 — цяпер. час
Бацька Цімаці Карлтан[d][3]
Маці Ванда Вентхам[d][3]
Дзеці Christopher Cumberbatch[d]
Узнагароды
IMDb ID nm1212722
Подпіс Выява аўтографу

Бэнэды́кт Камбэрбэ́тч (па-ангельску: Benedict Cumberbatch; нарадз. 19 ліпеня 1976, Лёндан) — ангельскі актор тэатру, кіно і тэлебачаньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камбэрбэтч нарадзіўся 19 ліпеня 1976 году ў лякарні Каралевы Шарлоты ў Гамэрсьміце, Лёндан. Ён вырас у раёне Кенсінгтан і Чэлсі з бацькамі (акторы Тыматы Карлтан і Ванда Вэнтэм).

Камбербэтч пачаў наведваць школы-інтэрнаты, калі яму было восем гадоў. Ён атрымаў адукацыю ў школе Брамблтай у Заходнім Сасэксе і вучыў мастацтва ў школе Хэроў. Там ён быў членам клюбу драматычных мастацтваў, прымаў удзел у шматлікіх пастаноўках твораў Шэксьпіра (дэбютаваў у 12 гадоў у спэктаклі «Сон у Іванаву ноч»). Настаўнік драмы Камбэрбэтча назваў яго «лепшым школьнікам-актор», зь якім ён калі-небудзь працаваў. Камбэрбэтч таксама быў удзельнікам каманды рэгбі ў той час, як вучыўся ў Хэроў. Пасьля школы ён на працягу году выкладаў ангельскую мову ў тыбецкім манастыры. Затым Камбэрбэтч вучыўся ў Манчэстэрскім унівэрсытэце, дзе вывучаў драматычнае мастацтва. Пасьля заканчэньня ён працягнуў сваё навучаньне ў якасьці актора ў Лёнданскай акадэміі музычнага і драматычнага мастацтва.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1999 годзе Камбэрбэтч пачаў сустракацца з актрысай Алівіяй Пуле, зь якой пазнаёміўся ва ўнівэрсытэце. Яны палюбоўна рассталіся пасьля 12 гадоў разам. Пасьля Пуле ў Камбэрбэтча былі адносіны зь лёнданскім дызайнэрам Аннай Джэймс, але празь некалькі месяцаў яны рассталіся. У сьнежні 2013 году вокладка брытанскага часопіса GQ пацьвердзіла, што Камбэрбэтч яшчэ адзін.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2001 году Камбэрбэтч граў галоўныя ролі ў клясічных п’есах ў Тэатры пад адкрытым небам у Рыджэнс Парку, тэатрах «Алмейда», «Роял-Корт» і ў Каралеўскім нацыянальным тэатры. Ён быў намінаваны на ўзнагароду Лоўрэнса Аліўе за лепшую ролю другога пляна (Тэсман ў «Гедзе Габлер») якую ён адыграў у тэатры «Алмейда» 16 сакавіка 2005 году і ў тэатры Герцага Ёрскага ў Вэст-Эндзе 19 траўня 2005 году.

Тэлебачаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2010 годзе Камбэрбэтч сыграў Шэрлака Голмза ў тэлесэрыяле BBC «Шэрлак».

Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шпіён, выйдзі вон
  • 2014 — Гульня ў імітацыю (анг. The imitation game)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]