Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 52°32′24″ пн. ш. 24°57′0″ у. д. / 52.54° пн. ш. 24.95° у. д. / 52.54; 24.95

«Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Дэвіз Якасьць прадукцыі сёньня — наш дабрабыт заўтра
Заснаваная 16 сакавіка 1978 (46 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства мясной і малочнай прамысловасьці СССР
Уласьнікі «Берасьцемясамалпрам» (98%)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Берасьцейская вобласьць
Адрас Бяроза, вул. Сьвярдлова, д. 1[1]
Ключавыя фігуры Уладзімер Жуковіч (генэральны дырэктар), Аляксандар Рудзь (галоўны інжынэр)
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя мясная кансэрва, каўбаса, корм для жывёлаў, мясныя паўфабрыкаты, пяльмені, сасіска, стэйк
Абарачэньне 260,821 млн рублёў (2021 год)[2]
Апэрацыйны прыбытак 8,467 млн рублёў (2021 год)
Чысты прыбытак 2,938 млн рублёў (2021 год)
Лік супрацоўнікаў 1248 (2022 год)
Матчына кампанія канцэрн «Берасьцемясамалпрам»[3]
Аўдытар ТДА «Фораўдыт» (Смаргонь)[4]

«Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1978 году ў якасьці «Бярозаўскага мясакамбінату» (Берасьцейская вобласьць).

На 2023 год улучаў кансэрвавы, каўбасна-кулінарны і мясатлушчавы цэхі магутнасьцю 100 000 слоікаў, 25 тонаў каўбасы і 120 тонаў мяса за зьмену адпаведна, а таксама лядоўню на 4400 тонаў і хлебабулачную пякарню магутнасьцю 350 кг вырабаў за зьмену. Дапаможныя збудаваньні ўлучалі аміячна-кампрэсарны цэх і кацельню, а таксама 7 участкаў: рамонтна-мэханічны і рамонтна-будаўнічы, электраўчастак, кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі (КВПіА), ацяпленьня і вэнтыляцыі, водазабесьпячэньня і водаадвядзеньня, аўтатранспартны. Сярод іншага, у Баранавічах дзейнічаў вытворчы цэх. «Бярозаўскі МКК» вырабляў мясныя кансэрвы і паўфабрыкаты, каўбасы і корм для жывёлаў, булкі і хлеб, а таксама бляшанкі[5]. На прадпрыемстве дзейнічала праграмная плятформа «Гедымін:Мясакамбінат» на 150 аўтаматызаваных працоўных месцаў, якая злучала ў сабе перадзабойную базу, цэхі і маркіроўку вырабаў[6].

Збытавая сетка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2023 год фірмовы гандаль «Бярозаўскага МКК» ахопліваў 26 уласных крамаў «Мясны сьвет», зь іх 10 у Бярозе і 3 у Баранавічах, па 2 у Берасьці і Івацэвічах, па адной у Менску і Магілёве, Белаазёрску і Дарагічыне, Камянцы і Косаве, Пружанах і Новых Засімавічах, а таксама ў Блудні[7]. У сталіцы Расеі дзейнічала збытавое прадстаўніцтва[8].

Вырабы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2023 год «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат» вырабляў:

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 1972 году ў Бярозе (Беларуская ССР) пачалі ўзводзіць мясакакамбінат паводле праекту Менскага аддзяленьня «Лендзіпрамясамалпраекту». Пад камбінат адвялі 20,2 гектараў зямлі. У 1975 годзе набылі халадзільнік на 4000 тоны мяса. У 1976 годзе запусьцілі мясатлушчавы цэх магутнасьцю 120 тона мяса за зьмену і 2-ю чаргу халадзільніка на 400 тонаў мяса. У 1977-м дабудавалі мясаперапрацоўчы цэх з выпускам 15 тонаў каўбасы за зьмену і 20 тонаў паўфабрыкатаў і фасаваных вырабаў пры агульнай магутнасьці 45 тонаў перапрацаванага мяса ў зьмену. 16 сакавіка 1978 году міністар мясной і малочнай прамысловасьці СССР С.Ф. Літвінаў падпісаў Загад № 9 аб увядзеньні ў эксплюатацыю «Бярозаўскага мясакамбінату» магутнасьцю 120 тонаў мяса і 15 тонаў каўбасы ў зьмену зь лядоўняй на 4400 тонаў[14].

У 1978 годзе дабудавалі кансэрвавы завод магутнасьцю 100 000 слоікаў за зьмену, зь іх 20 000 тубаў вяндлінных пастэрызаваных кансэрваў, зь лядоўняй на 500 тонаў, а таксама літаграфскі цэх. Пасьля гэтага прадпрыемства пераўтварылі «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат». У наступныя гады ўзьвялі страўню і пункт аховы здароўя, цяпліцу і 2 інтэрнаты, аздараўленчы летнік «Бярозка» і 12 жылых шматкватэрных дамоў для працаўнікоў камбінату[14]. На 1996 год «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат» выпускаў мяса і субпрадукты, каўбасы і паўфабрыкаты, стэрылізаваныя кансэрвы і пастэрызаваную вяндліну, харчовы тлушч і сухі корм, а таксама скураную сыравіну[15].

У траўні 2001 году «Бярозаўскі МКК» пераўтварылі ў камунальнае ўнітарнае прадпрыемства. У 2002 годзе адчынілі хлебабулачную пякарню магутнасьцю 350 кг вырабаў у зьмену. 29 сьнежня 2003 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. У наступныя гады стварылі сетку ўласных фірмовых крамаў у Белаазёрску і Берасьці, Бярозе і Дарагічыне, Івацэвічах і Кобрыні, Косаве і Пружанах. Сярод іншага, у Бярозе налічвалася 3 ўласныя фірмовыя крамы і 3 павільёны[14].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  2. ^ Гадавая справаздача ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат» за 2021 год (рас.) // Партал раскрыцьця інфармацыі эмітэнтамі каштоўных папераў Беларусі, 19 красавіка 2022 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  3. ^ Прадукцыя // Канцэрн «Берасьцемясамалпрам», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  4. ^ С.А. Вільчыкаў. Аўдытарскія высновы па бухгальтарскай справаздачнасьці ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат» за 2021 год (рас.) // Партал раскрыцьця інфармацыі эмітэнтамі каштоўных папераў Беларусі, 19 красавіка 2022 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  5. ^ Пра нас (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  6. ^ Аўтаматызацыя (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  7. ^ Фірмовы гандаль (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  8. ^ Кліентам (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  9. ^ Сыравэнджаныя і сыравяленыя вырабы са сьвініны і ялавічыны (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  10. ^ Вэнджана-вараныя і вараныя вырабы са сьвініны, ялавічыны і птушкі (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  11. ^ Паўфабрыкаты (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  12. ^ Стэрылізаваныя кансэрвы (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  13. ^ Вырабы (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 2023 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  14. ^ а б в г Аляксандра Логіс. 2018 г. — 40 гадоў з часу ўвядзеньня ў эксплюатацыю Бярозаўскага мясакансэрвавага камбіната // Берасьцейская абласная бібліятэка, 11 лістапада 2020 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.
  15. ^ Бярозаўскі мясакансервавы камбінат // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 411. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навіны (рас.) // ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», 3 студзеня 2022 г. Праверана 1 студзеня 2023 г.