Мяса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мяса

Мя́са — шкілетная папярэчна-паласатая мускулатура жывёлы з прылеглымі да яе тлушчавымі і злучальнымі тканкамі, а таксама прылеглай коснай тканкай, мяса на касьцях, або безь яе, бяскоснае мяса. Таксама, мясам часамі называюць некаторыя субпрадукты: языкі, печань, ныркі, мазгі, сэрца, дыяфрагмы, мяса галоў і стрававода і г. д. Мяса выкарыстоўваецца пераважна як харчовы прадукт. Мяса зьяўляецца важным прадуктам харчаваньня, асноўная крыніца жывёльнага бялку й адна з галоўных крыніц бялку наогул. Мяса наземных сысуноў зьмяшчае ўсе неабходныя для чалавека рэчывы.

Вызначэньне мяса ў розных культурах ўключае розныя складнікі. Напрыклад, сукупнасьць тканінаў рыб і іншых водных жывёлаў не заўсёды ўключаецца ў панятак «мяса». Вялікая частка мяса, спажыванага людзьмі, ажыцьцяўляецца пасродкам забою хатніх жывёлаў спэцыяльных мясных пародаў у разьніцы. У ежу выкарыстоўваецца мяса й іншых жывёлаў, як то дзікіх буйных і дробных сысуноў, рэптыліяў, амфібіяў і іншых. У розных кухнях сьвету выкарыстоўваецца мяса розных жывёл. У асноўным гэта залежыць ад даступнасьці розных гатункаў і традыцыяў кухні. Разглядаецца магчымасьць вырошчваньня мяса «у прабірцы»[1].

Слова «мяса» можа ўжывацца й у пераносным значэньні, напрыклад, «гарматнае мяса».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мясасховішча мультымэдыйных матэрыялаў