Паўзуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўзуны
Reptiles.jpg
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Паўзуны
Бінамінальная намэнклятура
Laurenti

Паўзуны (па-лацінску: Reptilia) — кляса наземных хрыбетных жывёлаў, якая ўключае сучасных чарапахаў, кракадылаў, дзюбагаловых, яшчараў і зьмеяў. У сьвеце вядома 8734 віды паўзуноў.

Найбуйнейшыя наземныя жывёлы належалі да дыназаўраў — прадстаўнікоў старажытных паўзуноў. Паўзуны перажылі росквіт у эпоху мэзазою, калі яны дамінавалі на зямлі, у моры й у паветры. Напрыканцы крэйдавага пэрыяду большая частка паўзуноў вымерла. Сучасныя паўзуны — толькі рэшткі ад таго сьвету.

Пашыраны ўсюды, акрамя палярных вобласцей, найбольш у тропіках і субтропіках. Жывуць у розных біятопах: ад сухіх адкрытых месцаў да рознага тыпу лясоў, балотаў і вадаёмаў. Некаторыя ўпадаюць у зімовую або летнюю сьпячку. Каля 150 відаў і падвідаў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе. На Беларусі сустракаюцца 7 відаў: вераценьніца ломкая, гадзюка звычайная, мядзянка, вуж звычайны, чарапаха балотная, яшчарка жывародная й яшчарка порсткая.

Даўжыня ад некалькіх сантымэтраў (некаторыя яшчаркі) да 10 мэтраў (некаторыя зьмеі), маса ад некалькіх грамаў да 500 кіляграмаў і болей (некаторыя кракадзілы, чарапахі). Цела ўкрыта рагавой лускай, плястынкамі або панцырам. Канечнасьці пяціпальцыя, у некаторых відазьмененыя (марскія чарапахі, хамелеоны) або рэдукаваныя (зьмеі, некаторыя яшчаркі). Паўзуны — пайкілатэрмныя жывёлы. Сэрца трохкамернае (у кракадзілаў чатырохкамернае). У галаўным мозгу — зачаткавая кара (неапалеум). Сярод зьмеяў і яшчарак сустракаюцца ядавітыя. Пераважна драпежнікі, некаторыя чарапахі й яшчаркі расьліннаедныя. Раздзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, многім уласціва яйцажыванараджэньне й жыванараджэньне; некаторым зьмеям і яшчаркам уласьцівы партэнагенэз.

Асобныя віды — аб'екты промыслу. Прэпараты зьмяінай атруты выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне. Вывучае паўзуноў герпэталёгія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паўзунысховішча мультымэдыйных матэрыялаў