Валянціна Гапава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянціна Гапава

лац. Valancina Hapava
Дата нараджэньня 3 студзеня 1923
Месца нараджэньня вёска Малая Чэрніца Віцебскага павету Віцебскай губэрні
Дата сьмерці 14 студзеня 2003
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы Ленінградзкі ўнівэрсытэт
Занятак навукоўца, літаратуразнаўца
Навуковая сфэра Літаратуразнаўства
Месца працы Інстытут літаратуразнаўства Акадэміі навук Беларусі
Вядомая як дасьледніца беларуска-польскіх і беларуска-расейскіх літаратурных сувязяў
Навуковая ступень кандыдатка філялягічных навук (1953)
Дзеці Алена Гапава[d]

Валянцíна Гáпава (3 студзеня 1923, вёска Малая Чэрніца Віцебскага павету Віцебскай губэрні — 14 студзеня 2003, Менск, Беларусь) — літаратуразнаўца, пэдагогіца, перакладніца, дасьледніца беларуска-польскіх і беларуска-расейскіх літаратурных сувязяў, кандыдатка філялягічных навук (1953)[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў вёсцы Малая Чэрніца Віцебскага павету Віцебскай губэрні (у сучасным Віцебскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі)[2].

Удзельніца абароны Ленінграда ў час Другой сусьветнай вайны ў якасьці мэдсястры. У 1946 годзе скончыла Леніградзкі ўнівэрсытэт і навучалася ў асьпірантуры на катэдры славянскіх літаратураў. З 1949 года выкладала польскую літаратуру ў Ленінградзкім унівэрсытэце, у 1955—1957 гг. расейскую літаратуру ў Менскім пэдагагічным інстытуце. З 1959 году ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР, дзе працавала старэйшай навуковай супрацоўніцай да выхаду на пэнсію ў 1986 годзе[3].

Выступала ў друку з 1952 году[4]. Адна з аўтарак «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»[5].

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эліза Ажэшка: жыццё і творчасць, [пер. з рас. мовы У. Дамашэвіч] — Менск: Беларусь, 1969. — 230, [2] с. — На франтыспісе партрэт Э. Ажэшкі.

Пімен Панчанка (Да 60-годдзя з дня нараджэння), 1979.

• Белорусско-русское поэтическое взаимодействие [Тэкст] / В. И. Гапова. — Минск: Наука и техника, 1979. — 158 с.

• Перачытваючы «Спадчыну» Янкі Купалы // Акадэмія навук БССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы; [рэд. А. А. Лойка, д-р філал. навук] — Менск: Навука і тэхніка, 1983. — 133 c.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гапава Валянціна // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск: БелЭн, 1994. – Т. 2: Верабей–Іваноў. – С. 114–115.
  2. ^ Казбярук, У. Плён творчых пошукаў Валянціны Гапавай / У. Казбярук // Роднае слова. – 2003. – № 1. – С. 40.
  3. ^ Гапава Валянціна // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск: БелЭн, 1994. – Т. 2: Верабей–Іваноў. – С. 114–115.
  4. ^ На ніве ўзаемасувязяў. Валяніце Гапавай -75. ЛіМ, 9 студзеня 1998, с. 12.
  5. ^ Гапава Валянціна // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск: БелЭн, 1994. – Т. 2: Верабей–Іваноў. – С. 114–115.