Варвара Чараднічэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варвара Чараднічэнка
укр. Варвара Чередниченко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 16 сьнежня 1896(1896-12-16)
Памерла 22 красавіка 1949(1949-04-22) (52 гады)
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 1912-1949
Дэбют 1912
Значныя творы "За плугом" (1926)

Варва́ра Іванаўна Чараднічэнка (па-ўкраінску: Варвара Іванівна Чередниченко; 4 сьнежня [ст. ст. 16] 1896, Кіеў, Расейская імпэрыя — 22 красавіка 1949, Кіеў, УССР, СССР) — украінская пісьменьніца, перакладніца і пэдагогіца.


Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будучая пісьменьніца нарадзілася 16 сьнежня 1896 году ў Кіеве ў сям’і працоўнага, выхадца з безьзямельных казакоў Залатаноскага павету Палтаўскай губэрні[1].

У 1913 годзе 17-гадовая Варвара паступіла на гісторыка-філялягічны факультэт Кіеўскага Фрэбелеўскага жаночага пэдагагічнага інстытуту. Тут яна вывучала біялёгію і фізыялёгію чалавека, у прыватнасці дзіцяці, агульную гігіену, пэдагогіку, псыхалёгію, літаратуру, замежныя мовы, музыку і інш., прымала актыўны ўдзел у жыцці студэнцтва, дэмакратычных моладзевых арганізацыяў[2].

Варвара Чараднічэнка ў 1917—1921 гадах жыла ў Палтаве, працавала ў органах народнай асьветы, выкладала літаратуру ў Палтаўскім пэдагагічным інстытуце[3].

Акрамя працы ў пэдагагічным бюро Палтаўскага губэрнскага земства, з 1918 году В. Чараднічэнка стала рэдагаваць рэвалюцыйную газэту «Вільний голос» і займацца выдавецкай дзейнасьцю. З уласнай прадмовай выдала адну з чатырох заплянаваных кнігаў А. Ю. Цясьленкі «Оповідання» (1918)[4].

Па запрашэньні Народнага камісарыяту асьветы Ўкраіны Варвара Чараднічэнка пераехала ў тагачасную сталіцу Ўкраіны Харкаў, працавала кансультанткай па дашкольнай адукацыі і загадніцай адзьдзелу дзіцячай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва Ўкраіны, выкладала ў пэдтэхнікуме[5].

Дзесяць гадоў, з 1928 па 1938 год, Варвара Чараднічэнка жыла ў Паўднёвай Асэтыі, у Цхінвалі, куды пераехала пасьля шлюбу з асэтынскім пісьменьнікам Ч. Бягізавым. Тут яна ў дасканаласьці авалодала асэтынскай, а потым і грузінскай мовай. Прымала актыўны ўдзел у літаратурным жыцьці. Варвара Іванаўна таксама выступала ў якасьці перакладніцы[6].

У 1931 годзе ў Харкаве выйшла кніга «Осетинські оповідання» ў ейным перакладзе. Зборнік суправаджаўся ейным эсэ «Сучасна Осетія». Час ад часу наведвала Ўкраіну[7].

У 1938 г. В. Чараднічэнка пераехала ў Кіеў і стала чаліцай Саюзу пісьменьнікаў Украіны. Працавала над вялікімі празаічнымі творамі, выступала ў пэрыядычным друку[8].

У гады Другой сусьветнай вайны пісьменьніца працавала ў Саратаўскім вайсковым эвакашпіталі, на Ўкраінскім радыё, пісала і выступала па радыё, у друку з публіцыстычнымі артыкуламі і нарысамі пра герояў украінскага народу: С. Налівайку, Б. Хмяльніцкага, І. Богуна, С. Палія[9].

У 1946 г. падчас літаратурнай кампаніі сакратара ЦК КП(б)У па ідэалёгіі К. Літвіна В. Чараднічэнка была падвергнутая разгромнай крытыцы за так званыя «ідэалягічныя памылкі», але пакаяцца яна адмовілася[10].

У апошнія гады жыцьця яна цяжка хварэла, але не спыняла працу над пачатымі раней вялікімі празаічнымі творамі[11].

Памерла пісьменьніца 22 красавіка 1949 году ў Кіеве, пахаваная на Байкавых могілках[12].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вяла актыўную літаратурную дзейнасьць, удзельнічала ў працы арганізацыі ўкраінскіх сялянскіх пісьменьнікаў «Плуг», ейныя мастацкія і публіцыстычныя творы друкаваліся ў часопісах «Селянка України», «Нова громада», «Знання»[13].

У 20-я гады маладая пісьменьніца выдала пятнаццаць кнігаў, пераважна для дзяцей і юнацтва[14].

Друкавацца пачала ў 1912 г., уваходзіла ў літаратурную арганізацыю «Плуг»[15].

Выйшлі зборнікі апавяданьняў: «З життя українського вчительства» (1919), «Весела компанія» (1928), «Весняний дріб’язок» (1929), «Жужіль» (1930), «Осетинські оповідання» (1931)[16].

У 1926 г. у часопісе «Червоний шлях» В. Чараднічэнка надрукавала свой першы раман «За плугом». Час ад часу выступала ў пэрыядычных выданьнях з артыкуламі па праблемах адукацыі, дасьледаваньнямі па дзіцячай літаратуры, артыкуламі пра майстроў слова[17].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • З життя українського вчительства, 1919.
  • Артистка без ролів. X., 1924.
  • Весела компанія, 1928.
  • Весняний дріб’язок, 1929.
  • Жужіль. X., 1930.
  • Останній лист, 1936.
  • Вибрані твори. К., 1971.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сулима, В. Чередниченко Варвара Іванівна (17.12.1896, Київ — 22.04.1949, там само) — укр. письменниця / В. Сулима // Шевченківська енциклопедія: в 6 т. — К., 2015. — Т. 6. — С. 730—731.
  2. ^ Сулима, В. Чередниченко Варвара Іванівна (17.12.1896, Київ — 22.04.1949, там само) — укр. письменниця / В. Сулима // Шевченківська енциклопедія: в 6 т. — К., 2015. — Т. 6. — С. 730—731.
  3. ^ Ротач, П. Чередниченко Варвара Іванівна (17.12.1896, Київ — 22.04.1949, там само) — укр. письменниця / П. Ротач // Полтавська Шевченкіана: спроба обласної (крайової) Шевченківської енциклопедії — 2-е вид., виправл. / П. Ротач. — Полтава, 2013. — С. 848—849.
  4. ^ Ротач, П. Чередниченко Варвара Іванівна (17.12.1896, Київ — 22.04.1949, там само) — укр. письменниця / П. Ротач // Полтавська Шевченкіана: спроба обласної (крайової) Шевченківської енциклопедії — 2-е вид., виправл. / П. Ротач. — Полтава, 2013. — С. 848—849.
  5. ^ Сиротюк, О. Варвара Чередниченко : [рід письменниці походить з Полтавщини, деякий час вона жила у Полтаві] / О. Сиротюк // Письменники Радянської України : літ.-критич. нариси. — К., 1987. — Вип. 13. — С. 142—189.
  6. ^ Сиротюк, О. Варвара Чередниченко : [рід письменниці походить з Полтавщини, деякий час вона жила у Полтаві] / О. Сиротюк // Письменники Радянської України : літ.-критич. нариси. — К., 1987. — Вип. 13. — С. 142—189.
  7. ^ Ротач, П. Чередниченко Варвара Іванівна (17.12.1896, Київ — 22.04.1949, там само) — укр. письменниця / П. Ротач // Полтавська Шевченкіана: спроба обласної (крайової) Шевченківської енциклопедії — 2-е вид., виправл. / П. Ротач. — Полтава, 2013. — С. 848—849.
  8. ^ Буженко Т. Життєвий і творчий шлях В. Чередниченко / Т. Буженко, Ф. Сарана // Чередниченко В. Вибрані твори. — К., 1971. — С. 3-15.
  9. ^ Буженко Т. Життєвий і творчий шлях В. Чередниченко / Т. Буженко, Ф. Сарана // Чередниченко В. Вибрані твори. — К., 1971. — С. 3-15.
  10. ^ Енциклопедія українознавства : Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995.
  11. ^ Енциклопедія українознавства: Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995.
  12. ^ Буженко Т. Життєвий і творчий шлях В. Чередниченко / Т. Буженко, Ф. Сарана // Чередниченко В. Вибрані твори. — К., 1971. — С. 3-15.
  13. ^ Чередниченко Варвара Іванівна // Шевченківська енциклопедія: — Т. 6: Т—Я : у 6 т. / Гол. ред. М. Г. Жулинський. — Київ : Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — С. 730—731.
  14. ^ Чередниченко Варвара Іванівна // Шевченківська енциклопедія: — Т. 6: Т—Я : у 6 т. / Гол. ред. М. Г. Жулинський. — Київ : Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка, 2015. — С. 730—731.
  15. ^ «До Тарасових роковин» // Літературознавча енциклопедія: у 2 т. / авт.-уклад. Ю. І. Ковалів. — Київ: ВЦ «Академія», 2007. — Т. 1: А — Л. — С. 292.
  16. ^ «До Тарасових роковин» // Літературознавча енциклопедія: у 2 т. / авт.-уклад. Ю. І. Ковалів. — Київ: ВЦ «Академія», 2007. — Т. 1: А — Л. — С. 292.
  17. ^ Енциклопедія українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк : Молоде життя, 1955—1995.