Вызваленьне (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вызваленьне
Рэжысэр Вольга Мікалайчык
У ролях Галіна Лукашова‑Сіўчык
Вытворчасьць Брамафільм
Дата выхаду 16 сакавіка 2009 (15 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Мова беларуская

«Вызвале́ньне» — дакумэнтальны фільм Вольгі Мікалайчык. Фільм створаны на творчай кінастудыі «Брамафільм» па замове тэлеканала «Белсат». Дакумэнтальны фільм быў прэзэнтаваны ў дзень беларускай салідарнасьці, 16 сакавіка, у віленскім Доме правоў чалавека.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сюжэт ахоплівае падзеі 2008 году ў Беларусі, у ліку якіх усталяваньне крыжа ў в. Дражна, сьмерць Ірыны Казулінай, вызваленьне Андрэя Кіма, затрыманьні апазыцыйнай моладзі і г. д. Фільм улучае ў сябе інтэрвію, архівы, рэпартажныя здымкі, аднак пры гэтым не пазбаўлены эмацыйнага элемэнту.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]