Вымярэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вымярэньне — апэрацыя для вызначэньня дачыненьня адной (вымяранай) велічыні да іншай аднароднай велічыні, якая бярэцца за адзінку. Атрыманае значэньне будзе лічбавым значэньнем вымяранай велічыні. Вымярэньне фізычнай велічыні дасьведчаным шляхам праводзіцца з дапамогай розных сродкаў вымярэньняў. Вымярэньне фізычнай велічыні ўключае ў сябе некалькі этапаў:

  1. уласна параўнаньне з эталёнам;
  2. пераўтварэньне ў форму, зручную для выкарыстаньня, то бок выкарыстаньне розных спосабаў індыкацыі.

У тых выпадках, калі немагчыма выканаць вымярэньне, бо не выдзелена велічыня як фізычная, ці не вызначана адзінка вымярэньняў гэтай велічыні, практыкуецца ацэньваньне такіх велічынь па умоўным шкалах, як то шкала Рыхтэра для вымярэньня інтэнсіўнасьці землятрусаў, шкала Мооса для ацэнцы цьвёрдасьці мінэралаў. Навука, прадметам вывучэньня якой зьяўляюцца ўсе аспэкты вымярэньняў, завецца мэтралёгіяй.

Стандартызацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У фізыцы і тэхніцы адзінкі вымярэньня выкарыстоўваюцца для стандартызаванага прадстаўленьня вынікаў вымярэньняў. Лікавае значэньне фізычнай велічыні ёсьць адносінамі вымеранага значэньня да некаторага стандартнага значэньня, якое і зьяўляецца адзінкай вымярэньня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]