Вячаслаў Дзергачоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Дзергачоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 ліпеня 2001(2001-07-01)[1] (22 гады)
Рост 185 см
Вага 80 кг[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2024 БАТЭ 12 (0)

Вячаслаў Дзергачоў (нар. 1 ліпеня 2001 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец барысаўскага БАТЭ. З 2018 году пачаў прыцягвацца да клюбнага дублю, а з 2019 году трывала замацаваўся ў ягоным складзе. У 2021 годзе ў сувязі з траўмамі асноўных брамнікаў пачаў часам прыцягвацца да галоўнай каманды барысаўчан. Дэбютаваў за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 4 ліпеня 2021 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Віцебску» (0:0). У жніўні 2023 году ўпершыню згуляў у матчы эўракубкаў, калі выйшаў на абарону брамы ў кваліфікацыйным матчы Лігі Эўропы супраць малдаўскага «Шэрыфу». Такім чынам, гулец стаў 13-м брамнікам БАТЭ, які калі-небудзь браў удзел у матчы эўракубкаў у кашулі барысаўскага клюбу[2]. У сакавіку 2024 году абвесьціў пра завяршэньне прафэсійнай кар’еры[3].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]