Вікторыя Пльзень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вікторыя Пльзень
Znak Viktoria Plzen.png
Поўная назва Football Club Viktoria Plzeň
Заснаваны 1911
Горад Пльзень, Чэхія
Стадыён Доосан Арэна
Умяшчальнасьць: 11 722
Галоўны трэнэр Карэл Крэйчы
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2014—2015 1 месца
Афіцыйны сайт

«Вікторыя» (па-чэску: Viktoria) — чэскі футбольны клюб з гораду Пльзень. Заснаваны ў 1911 годзе. Трохразовы чэмпіён Чэхіі (2011, 2013, 2015), уладальнік Кубка Чэхіі (2010), двухразовы ўладальнік Супэркубка Чэхіі (2011, 2015).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1911 годзе пад назвай СК «Вікторыя». У 1922 годзе «Вікторыя» сталася чэмпіёнам графства. У 1929 годзе клюб аддаў стадыён ураду і адмовіўся ад зямлі на карысьць гарадзкога разьвіцьця, таму ўзяў у арэнду зямлю на вуліцы Лугава. Праз год, каманда стала называцца «прафэсійны клюб Вікторыя Пльзень» і ў той жа час выйшла ў другую лігу нацыянальнага першынства. Ужо праз год «Вікторыя» заняла 2 месца, што азначала павышэньне ў статусе і пераход у першую лігу краіны. У вышэйшай лізе каманда пратрымалася да 1938 году, але не заваявала якіх-небудзь трафэяў.

Пасьля рэйду амэрыканскіх самалётаў ў красавіку 1945 году і пажару ў чэрвені таго ж году, стадыён «Вікторыя Мэдаў-стрыт» быў разбураны, але з дапамогай жыхароў гораду арэну здолелі аднавіць і яна ўсё яшчэ фунцыянуе і па гэты дзень. У 1949 годзе назва стадыёна была зьменена на «Falcon Klub Skoda Plzen». У 1952 годзе «Вікторыя» вярнулася ў вышэйшую лігу краіны. У 1955 годзе ў «Вікторыі» зьявілася новая арэна — «Štruncovy Sady Stadion» з умяшчальнасьцю ў 25 тысяч гледачоў, на якім «Вікторыя» гуляе па сёньня. Шырокая рэканструкцыя стадыёну адбылася толькі ў 2003 годзе. Умяшчальнасьць была падвышаная да 32 тысячаў, а таксама палепшана камфортнасьць. Падчас апошняй рэканструкцыі ў 2011 годзе зьмяшчальнасьць стадыёну была паменшаная да 12 тысяч гледачоў.

У 2011 годзе «Вікторыя» ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Чэхіі. Пасьпяхова правёўшы адборачны этап Лігі чэмпіёнаў клюб трапіў у адную групу разам з «Барсэлёнай», «Мілянам» і барысаўскім БАТЭ. Заняўшы 3 месца ў гэтай групе «Вікторыя» выйшла ў 1/16 фіналу Лігі Эўропы, аднак саступіла там нямецкаму «Шальке-04».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 28 чэрвеня 2015 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славаччыны Бр Матуш Козачык 1983
2 Сьцяг Чэхіі Аб Лукаш Гэйда 1990
3 Сьцяг Чэхіі Аб Алеш Матэю 1996
4 Сьцяг Чэхіі Аб Роман Губнік 1984
6 Сьцяг Чэхіі ПА Вацлаў Піларж 1988
7 Сьцяг Чэхіі ПА Томаш Горжава 1988
8 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Лімбэрскі 1983
9 Сьцяг Чэхіі ПА Ондржэй Ванэк 1990
10 Сьцяг Чэхіі ПА Ян Копіц 1990
11 Сьцяг Чэхіі ПА Мілан Пэтржэла 1983
12 Сьцяг Славаччыны Нап Міхал Дзюрыш 1988
13 Сьцяг Чэхіі Бр Пэтар Болек 1984
14 Сьцяг Чэхіі Аб Радзім Ржэзьнік 1989
16 Сьцяг Чэхіі Нап Ян Голенда 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Славаччыны ПА Патрык Грошаўскі 1992
19 Сьцяг Чэхіі ПА Ян Коваржык 1988
21 Сьцяг Чэхіі Аб Вацлаў Прохазка 1984
22 Сьцяг Чэхіі Аб Ян Баранэк 1970
23 Сьцяг Чэхіі ПА Эган Вух 1991
25 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Айдзін Махмутавіч 1986
26 Сьцяг Чэхіі ПА Даніель Коларж 1985
27 Сьцяг Чэхіі ПА Францішак Райтарал 1986
28 Сьцяг Славаччыны Аб Марыян Чышаўскі 1979
29 Сьцяг Чэхіі ПА Томаш Кучара 1991
30 Сьцяг Чэхіі Аб Юры Мядзьведзеў 1996
31 Сьцяг Чэхіі ПА Домінік Градзецкі 1994
33 Сьцяг Чэхіі Бр Роман Паўлік 1976

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вікторыя Пльзеньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў