Вікіпэдыя:Адміністрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Адміністратар — удзельнік, які мае дадатковыя правы і абавязкі па абслугоўваньні праекту:

  • Хуткае скасаваньне правак вандалаў.
  • Выдаленьне старонак.
  • Аднаўленьне выдаленых старонак.
  • Выдаленьне і аднаўленьне асобных вэрсій старонак.
  • Абарона старонак ад рэдагаваньняў. Гэта звычайна ўжываецца ў выпадках спрэчак па зьмесьце старонак, каб бакі прыйшлі да кампрамісу, альбо да старонак, актыўна рэдагуемых вандаламі.
  • Рэдагаваньне сыстэмных паведамленьняў у прасторы назваў MediaWiki.
  • Блякаваньне ўдзельнікаў, якія парушаюць правілы Вікіпэдыі.
  • Скасаваньне памылковых дзеяньняў іншых адміністратараў.

Адміністратары ня маюць прывілей у кіраваньні праектам і ня маюць правоў выкарыстоўваць свае магчымасьці для навязваньня іншым удзельнікам свайго пункту гледжаньня.

Калі вам патрэбная дапамога адміністратара, вы можаце зьвярнуцца на старонку Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў, а таксама да любога зь іх на ягонай старонцы абмеркаваньня. Калі неабходная тэрміновая дапамога ў сувязі з масавым вандалізмам альбо непрацаздольнасьцю Вікіпэдыі, вы можаце зьвязацца з пэўнымі зь іх праз IRC.

Сьпіс адміністратараў і адміністратарак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя адміністратары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Czalex (10 красавіка 2007 — 5 студзеня 2014)[1][5] — адмовіўся[6]
  • EugeneZelenko (29 верасьня 2004[7], бюракрат з 25 лістапада 2004[7] — 28 лютага 2012) — адмовіўся[8]
  • Jim (31 студзеня 2008 — 28 чэрвеня 2011)[1] — адмовіўся[9]
  • Rydel (адміністратар з 29 верасьня 2004, бюракрат з 25 лістапада 2004)[7] — у глыбокай коме з 16 чэрвеня 2006, памёр 25 траўня 2007[10]
  • Slaver (10 красавіка 2007 — 25 чэрвеня 2010)[1][11] — пазбаўлены статусу паводле абмеркаваньня[12]
  • Vojt V (11 лютага 2007 — 5 лістапада 2010)[1] — пазбаўлены статусу паводле абмеркаваньня[13]
  • Zlobny (9 красавіка 2007 — 24 лістапада 2008)[1][14] — адмовіўся[15]

Кандыдатуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Вы жадаеце атрымаць правы адміністратара ці адміністратаркі, калі ласка, дадайце сваю кандыдатуру, якая будзе ўсебакова абмеркаваная, тут. Напішыце, чаму Вы лічыце неабходным мець правы адміністратара/адміністратаркі.
Архіў папярэдніх галасаваньняў

Удзельнік:Liashko[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаноўваю супольнасьці намінацыю з майго баку. У сьвятле нядаўняй дыскусіі з нагоды неактыўнасьці старых адмінаў, жадаю намінаваць на статус адміністратара ўдзельніка Silk user blue online.pngLiashko. Лічу, што ўдзельнік зьяўляецца дастаткова дасьведчаным у справе рэдагаваньня Вікіпэдыі, да таго ж, удзельнік мае добры ўнёсак (у прыватнасьці, адзначаны некалькімі абранымі і добрымі артыкуламі) і не заўважаўся ў канфліктных сытуацыях. Сам удзельнік даў згоду на высоўваньне ягонай кандыдатуры з майго боку ў прыватных гутарках праз чат. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:51, 26 сьнежня 2013 (FET)

За[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Symbol support vote.svg Падтрымліваю. Дасьведчаны й актыўны ўдзельнік, які заўжды прыкладае намаганьні да паляпшэньня разьдзелу. --Dymitr 15:42, 28 сьнежня 2013 (FET)
Symbol support vote.svg Падтрымліваю, вядома. Адно, калі ласка, больш памяркоўнасьці (да ананімаў, у прыватнасьці) і менш катэгарычнасьці, як зараз, калі ўжо ў пачатку галасаваньня пасьля майго пытаньня (правакацыйнага, у тым ліку і для таго, каб ацаніць Вашу рэакцыю), адразу прапануеце зьняць сваю кандыдатуру. Цярпеньне і разважлівасьць — якасьці, якімі у першую чаргу, мяркую, павінен валодаць добры адміністратар. Гэта насамрэч складана. Жадаю, каб менавіта такім адміністратарам Вы сталі.--Mr. Spock абм 20:34, 28 сьнежня 2013 (FET)
Symbol support vote.svg Падтрымліваю, з прычынаў, прыведзеных мною вышэй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:59, 28 сьнежня 2013 (FET)
Symbol support vote.svg Падтрымліваю, але цалкам згодны са сп. Mr.Spock. Посьпехаў!--Lesnas ättling (гутаркі) 21:31, 28 сьнежня 2013 (FET)

Супраць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пытаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пытаньні да кандыдата:
  1. Якія пытаньні ў працы адміністратараў патрабуюць паляпшэньня на вашую думку? Чым вы плянуеце займацца ў першую чаргу на пасадзе адміністратара?
  2. Практычнае пытаньне. Два дасьведчаныя ўдзельнікі вядуць вайну правак спачатку ў папулярным шаблёне, потым на старонцы гутарак удзельніка. Вашыя дзеяньні?
  3. Колькі правак або іншых дзеяньняў і за які тэрмін павінен рабіць адміністратар, каб можна было лічыць, што ён актыўны? --Red_Winged_Duck 21:56, 26 сьнежня 2013 (FET)
  1. Немагчымыя апэратыўныя дзеяньні, па прычыне актыўнасьці толькі аднаго адміна. Пляную займацца абаронай старонак, перанос старонак і катэгорыяў, сачыць за запытамі.
  2. Абараніць старонку, высьветліць прычыны. Увогуле, выпадак быў даўно, зараз сярод дасьведчаных удзельнікаў такога не назіраецца.
  3. Некалькі правак у тыдзень. --Liashko (гутаркі) 22:56, 26 сьнежня 2013 (FET)
Хацелася б больш канкрэтных адказаў, асабліва на апошняе пытаньне. Напрыклад, удзельнік рабіў па 100 правак на тыдзень, а потым раптам тыдзень не зьяўляўся, адразу пачынаць працэдуру пазбаўленьня правоў? --Red_Winged_Duck 12:07, 27 сьнежня 2013 (FET)
Напрыклад, калі ўдзельнік не зьяўляецца на працягу году й большых тэрмінаў. Ня ўлічваючы разовых зьяўленьняў раз на 1-2 месяцы.--Liashko (гутаркі) 16:39, 27 сьнежня 2013 (FET)
4. Я правільна разумею, у Вас няма ніякай «перадвыбарчай кампаніі», то бок канкрэтных ідэй дзеля дасканаленьня і разьвіцьця праекту? Вы прапануеце сабе ў адміны толькі таму, што, так склалася, актыўнасьць рэдактараў у апошнія (увесь 2013 год) часы ўпала да крытычнага ўзроўню і новых адмінаў банальна няма з каго выбіраць?--Mr. Sрock (гутаркі) 23:30, 27 сьнежня 2013 (FET)
Справа ў тым, што паважаны ўдзельнік Liashko не намінуецца сам, яго кандыдатуру высунуў я. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:43, 28 сьнежня 2013 (FET)
Менавіта так. Да таго ж, нейкая праграма тут не патрабуецца, раю паглядзець Вікіпэдыя:Адміністрацыя/Архіў. Калі супольнасьць ня бачыць неабходнасьці ў адміністратарах — я магу зьняць кандыдатуру. --Liashko (гутаркі) 14:50, 28 сьнежня 2013 (FET)
Ды не, калі у Вас ёсьць жаданьне і энтузіязм, то я толькі за, гэта нават цудоўна, бо адзін Red Winged Duck сапраўды фізычна ня можа за ўсім апэратыўна пасьпяваць. У прынцыпе гатовы падтрымаць любога сталага ўдзельніка на галасаваньні, Вы не выключэньне, тое, што няма канкрэтных прапаноў — шкада, але не крытычна.--Mr. Spock абм 20:34, 28 сьнежня 2013 (FET)

Вынік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з рашэньнем супольнасьці ўдзельніку нададзены статус адміністратара. --Red_Winged_Duck 19:13, 4 студзеня 2014 (FET)

Пазбаўленьне статусу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Вы заўважылі, што адміністратар перавысіў свае паўнамоцтвы, паводзіць сябе ня годна, ці не праяўляе доўгі час актыўнасьці, можаце тут зьмясьціць запыт на пазбаўленьне яго адміністратарскага статусу. Майце на ўвазе, што запыт павінен быць абгрунтаваны і суправаджацца доказамі (спасылкамі на адпаведныя праўкі ці паведамленьні).
Архіў папярэдніх галасаваньняў

Bocianski[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Доўгі час не праяўляе актыўнасьці, не адказвае на паведамленьні ў гутарках.--Liashko (гутаркі) 01:17, 11 сьнежня 2013 (FET)

Удзельнік дасьведчаны ў адміністраваньні польскай вікіпэдыі, можа перадаць свой вопыт, атрыманы там. А гэта дарагога каштуе. 37.17.114.239 09:00, 24 сьнежня 2013 (FET)
Досвід можна передати і не будучи адміністратором. :) --Base (гутаркі) 18:23, 26 сьнежня 2013 (FET)
Патлумачу сваю пазыцыю. Некалькі ідэй у разьдзеле вікіпэдыі на тарашкевіцы былі перанятыя непасрэдна з польскай вікіпэдыі, напрыклад, літары (І, і, Ў ды ў) пад кнопкамі "Захаваць старонку", "Праглядзець" ды "Паказаць зьмены". Цяжка адмаўляць іхнюю карыснасьць. Тэхнічная магчымасьць гэтых удасканаленьняў вельмі спрашчаецца, калі адзін з адміністратараў мае досьвед менавіта адмінменавіта адміністратара польскай вікіпэдыі. Гэтаксама, калі б у гэтым разьдзеле быў адміністратар, добра знаёмы з сэрбскай вікіпэдыяй, было б значна прасьцей зрабіць тарашкевізатар, ці, можа нават аб'яднаць два беларускія разьдзелы ў адзін. Бо ў сэрбскай вікіпэдыі суіснуюць два варыянты артыкулаў - кірылічны ды лацінскі. Я шукаў, як яны гэта зрабілі, але нічога знайсьці не змог. Таму паўтаруся, пазбаўляць правоў вопытнага ўдзельніка проста нельга. 37.17.114.210 09:05, 28 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю Неактивний як адміністратор. --Base (гутаркі) 18:23, 26 сьнежня 2013 (FET)

У асабістым жыцьцё маю шмат абавязкаў, якія не дазваляюць мяне быць так актыўным удзельнікам, якім я бы хацеў быць, не толькі ў беларускае, але таксама ў польскае Вікіпэдыі. Па-мойму, няма аднак неабходнасьці здымаць статус адміністратара. Напрыклад, паводле рэгуляцыі польскае Вікіпэдыі, удзельнік з аналягічным ўнёскам у апошніх тыднях не быў бы пазбаўлены правоў. Там патрэбны адзін год без ніякай актыўнасьці ў галоўнай прасторы. Рахунак у мяне актыўны й няма небясьпекі карыстаньня другімі асобамі. Але калі гэтакая патрэба ды воля суполкі… Дзякуй усім, з якімі я супрацоўнічаў праз тыя гады. І чакаю рашэньня. Bocianski (гутаркі) 23:13, 26 сьнежня 2013 (FET)

  • Так мова не про активну участь як користувач, а про участь як адміністратор. Можна створювати/доповнювати чудові статті, робити багато чого корисного як просто користувач, але це не вимагає технічних прав адміністратора — відповідно виникає запитання навіщо тоді ці права, якщо їх не використовувати. Як на мене набагато кращі критерії мінімуму активності в російськомовній Вікіпедії, де враховуються також власне адмін-дії користувача, а не лише його дії як дописувача енциклопедії. --Base (гутаркі) 18:32, 27 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol oppose vote.svg Супраць. На маю думку, удзельнік мае даволі карысны ўнёсак. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:33, 27 сьнежня 2013 (FET)
    Так ніхто ж і не оцінює внесок, чи тим більше ніхто не каже, що внесок не є корисним. Це ж голосування щодо зняття прапорця адміністратора, а не про блокування користувача ;) --Base (гутаркі) 18:32, 27 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol neutral vote.svg Нэўтральна, калі ўдзельнік у якасьці адміністратара сур'ёзна лічыць, што яшчэ будзе карысным менавіта ў такім статусе, то безумоўна ня трэба пазбаўляць яго такой магчымасьці. Адначасова з тым хацелася б большай актыўнасьці, бо ўсё ж намеры перш за ўсё выяўляюцца праз справы.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:58, 27 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol oppose vote.svg Супраць. Апошнім часам праяўляе актыўнасьць, таму пакуль супраць. Спадзяюся што ня прыйдзецца зьмяняць сваё меркаваньне. --Dymitr 10:09, 28 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol oppose vote.svg Супраць. Удзельнік не выказаў жаданьня адмовіцца ад статусу, не заўважаны ў адмоўных дзеяньнях, аднавіў актыўнасьць.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:42, 28 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol neutral vote.svg Нэўтральна. На жаль, удзельнік нават не адказаў на зварот да яго двухмесячнай даўніны. Аднак у апошні час аднавіў дзейнасьць, хоць і не адміністратарскую. --Renessaince 16:21, 3 студзеня 2014 (FET)
  • Symbol oppose vote.svg Супраць. Дасьведчаны ўдзельнік ды адміністратар, аднавіў актыўнасьць. Ня бачу сэнсу пазбаўляць яго статусу. --Comp1089 (гутаркі) 06:07, 11 студзеня 2014 (FET)

Вынік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьняцьце правоў не падтрыманае супольнасьцью. Акрамя таго ўдзельнік мае актыўнасьць, якая адпавядае абодвум прапановам у абмеркаваньні крытэраў зьняцьця статусу адміністратара. Такім чынам, на цяперашні момант няма падставаў для пазбаўленьня правоў. --Red_Winged_Duck 22:41, 19 студзеня 2014 (FET)

Czalex[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Доўгі час не праяўляе актыўнасьці, адмовіўся ад статусу.--Liashko (гутаркі) 01:17, 11 сьнежня 2013 (FET)

  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:28, 26 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg У такім разе падтрымліваю. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:50, 26 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю в принципі у разі відмови можна і прямо на m:SRP було б писати, але може так і краще. --Base (гутаркі) 18:23, 26 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю Da voli (гутаркі) 21:48, 26 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю, у такому разе галасуем за запыт.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:58, 27 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю. Няма актыўнасьці й тым больш удзельнік сам адмовіўся ад статусу. --Dymitr 10:10, 28 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю, бо ўдзельнік адмовіўся ад статусу. ДЗЯКУЙ ЗА ВАШ УНЁСАК у разьвіцьцё Вікіпэдыі!--Lesnas ättling (гутаркі) 21:42, 28 сьнежня 2013 (FET)

Калі адмовіўся, справа проста да бюракратаў або мэтавікі, не да галасаваньні. Bocianski (гутаркі) 23:16, 26 сьнежня 2013 (FET)

Бюракраты могуць толькі надаваць статус адміністратара, але не здымаць. Таму толькі запыт на Мэтавікі. --Red_Winged_Duck 23:27, 26 сьнежня 2013 (FET)
Рацыя. Дакладна ўжо не памятаў. Але галасаваць, як напісаў, не трэба. Bocianski (гутаркі) 23:36, 26 сьнежня 2013 (FET)

Вынік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пададзены запыт на Мэтавікі. --Red_Winged_Duck 19:33, 4 студзеня 2014 (FET)

Запыт выкананы. --Red_Winged_Duck 16:50, 5 студзеня 2014 (FET)

Vera.tetrix[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Працяглы час не праяўляе актыўнасьці.--Liashko (гутаркі) 01:17, 11 сьнежня 2013 (FET)

Наколькі мне ўяўляецца, яна чытае артыкулы і ў выпадку патрэбы робіць праўкі. Калі яна не робіць па сотні правак за дзень, гэта зусім не значыць, што яна "не праяўляе актыўнасьці". У кожнага свой тэмп жыцьця, а Вы грунтуецеся толькі на тым, што нехта робіць не столькі ж правак, колькі Вы. 37.17.114.239 09:00, 24 сьнежня 2013 (FET)
Актыўнасьць адміністратара й звычайнага ўдзельніка — гэта не адно й тое ж.--Liashko (гутаркі) 00:32, 26 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol neutral vote.svg Нэўтральна бачу наче за останнім часом користувачка здійснила кілька вилучень, може повернеться до активності :) --Base (гутаркі) 18:23, 26 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol oppose vote.svg Супраць, мяркую мінімальна патрэбная адмінаўская актыўнасьць ёсьць.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:58, 27 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol oppose vote.svg Супраць. Гэтак жа пакуль супраць, вельмі спадзяюся што ўдзельніца павернецца да праекту, тым больш, што апошнім часам назіраецца невялікая актыўнасьць. --Dymitr 10:14, 28 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol oppose vote.svg Супраць. Удзельніца не выказала жаданьня адмовіцца ад статусу, не заўважана ў адмоўных дзеяньнях, аднавіла актыўнасьць.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:42, 28 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю. Калісьці з задавальненьнем вылучаў удзельніцу ў адміністратаркі і пра гэта ніколькі не шкадую. На дадзены момант ёй гэтыя функцыі, пэўна, непатрэбныя. Калі зьявіцца болей часу і ахвоты — можна будзе надаць сьцяг паўторна. --Renessaince 16:21, 3 студзеня 2014 (FET)

Вынік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьняцьце правоў не падтрыманае супольнасьцью. Акрамя таго ўдзельніца мае актыўнасьць, якая адпавядае абодвум прапановам у абмеркаваньні крытэраў зьняцьця статусу адміністратара. Такім чынам, на цяперашні момант няма падставаў для пазбаўленьня правоў. --Red_Winged_Duck 22:41, 19 студзеня 2014 (FET)

Zedlik[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Працяглы час не праяўляе актыўнасьці.--Liashko (гутаркі) 01:17, 11 сьнежня 2013 (FET)

Зэдліка некалі прапаноўвалі ў бюракраты, а Вы хочаце пазбавіць яго правоў! Ва усім разьдзеле няшмат знойдзецца гэткіх жа неканфліктных ды дасьведчаных удзельнікаў. Пазбаўленьне правоў нічога карыснага для вікіпэдыі не прынясе, хіба што толькі паскорыць абраньне новых адміністратараў. 37.17.114.10 08:29, 11 сьнежня 2013 (FET)
Навошта правы неактыўнаму ўдзельніку?--Liashko (гутаркі) 17:24, 11 сьнежня 2013 (FET)
Прапаную ўзгадаць выпадак з суполкай укантакце "РЧСС". Там было некалькі адміністратараў, стваральніка арыштавалі, а ягоныя правы ў парадку выключэньня аддалі іншаму адміністратару, каб уратаваць суполку. Гэтаксама і тут. Так што адказ на пытаньне "Навошта" вельмі просты - на ўсялякі выпадак. Калі некаму замінае, тады канечне штосьці трэба прадпрымаць. 37.17.114.239 09:00, 24 сьнежня 2013 (FET)
На жаль, ананімныя ўдзельнікі ня могуць выказваць свае меркаваньні ў пытаньнях такога кшталту, а прыклады з сацыяльнымі сеткамі і нейкім РЧСС, на жаль, ня ўсім вядомыя і не зьяўляюцца правамоцнымі для пытаньня зьняцьця статусу адміністратара. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:22, 25 сьнежня 2013 (FET)
Ня могуць выказваць свае меркаваньні толькі заблякаваныя ўдзельнікі. Незарэгістраваныя ўдзельнікі, а таксама ўдзельнікі зь недастатковым унёскам ня могуць браць удзел у галасаваньнях. --Renessaince 23:56, 25 сьнежня 2013 (FET)
Ну голоси анонімів легко накручувати. Це якби було обговорення, то тоді аргументи нема різниці від кого, а коли голосування, то хтось може з різних IP проголосувати (навіть випадково забувши, що вже голосував), а це вплине на результат. --Base (гутаркі) 18:23, 26 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю Користувач є цінним технічним адміном, але на жаль, зараз не є активним тому фактично не виконує обов'язки адміністратора. Прапорець це ж мітла, а не орден, його беруть тільки коли використовують. --Base (гутаркі) 18:23, 26 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol oppose vote.svg Супраць, прынамсі цяпер, мой досьвед падказвае, што шаноўны адміністратар адказвае ў выніку патрэбы і робіць тое, што ў яго сілах, калі да яго зьвяртаюцца на старонцы размоў. Праграмовец-адмін гэта заўсёды патрэбны чалавек.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:58, 27 сьнежня 2013 (FET)
  • Вымушаны паўтарыцца: катэгарычна Symbol oppose vote.svg Супраць!--Lesnas ättling (гутаркі) 21:42, 28 сьнежня 2013 (FET)
  • Symbol support vote.svg Падтрымліваю. На жаль, удзельнік, як заўважаў сам, цяперака ня мае дастаткова часу на ўдзел у Вікіпэдыю. Прынамсі мае запыты так і падвісьлі ў чаканьні. Калі зьявіцца болей часу і ахвоты — можна будзе надаць сьцяг паўторна. --Renessaince 16:21, 3 студзеня 2014 (FET)
  • Symbol oppose vote.svg Супраць, такі адмін як Zedlik, вельмі дасьведчаны й неканфліктны, нашаму разьдзелу вельмі патрэбны. --Comp1089 (гутаркі) 06:10, 11 студзеня 2014 (FET)

Вынік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьняцьце правоў не падтрыманае супольнасьцью. Акрамя таго ўдзельнік мае актыўнасьць, якая адпавядае абодвум прапановам у абмеркаваньні крытэраў зьняцьця статусу адміністратара. Такім чынам, на цяперашні момант няма падставаў для пазбаўленьня правоў. --Red_Winged_Duck 22:41, 19 студзеня 2014 (FET)

Меркаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пракамэнтую адразу ўсе намінацыі: на цяперашні момант лічу лягічным пазбаўляць правоў толькі тых адміністратараў, хто адмовіўся сам. Пакуль з гэтых рахункаў няма нейкай вандальнай дзейнасьці, наяўнасьць у іх правоў нікому не замінае і не супярэчыць ніякім правілам. Калі ўсё ж карціць пазбаўляць правоў празь неактыўнасьць, трэба спачатку цывілізавана вызначыць, які тэрмін лічыцца працяглым, бо, напрыклад, Wizardist апошняе адміністрацыйнае дзеяньне рабіў 21 кастрычніка, амаль два месяцы таму — гэта ўжо працяглы час ці яшчэ не? --Red_Winged_Duck 12:59, 11 сьнежня 2013 (FET)

Думаю, што два месяцы ў параўнаньні з годам іншых адміністратараў — непрацяглы тэрмін. З ананімам згодны ў тым, што пазбаўленьне правоў адных сапраўды паскорыць абраньне іншых адміністратараў, якія будуць павінныя выконваць свае абавязкі, а ня проста насіць сьцяжок. --Renessaince 13:09, 11 сьнежня 2013 (FET)

Падтрымліваю ўдзельніка Silk user blue online.pngRenessaince і ў хуткім часе магу прапанаваць новыя кандыдатуры на атрыманьне статусу адміністратара. --Глеб Бераставы (гутаркі) 15:19, 11 сьнежня 2013 (FET)

Ня бачыў актыўнасьці (адмінаўскай) першых дзьвух кандыдатур з часу сваёй рэгістрацыі тут, таму калі на кантакт гэтыя ўдзельнікі не выходзяць — пытаньне са статусам для мяне відавочна.--Mr. Sрock (гутаркі) 15:55, 11 сьнежня 2013 (FET)

Мяркую варта даць яшчэ часу (напрыклад, да 1 студзеня), каб адміны самі выказаліся, ці плянуюць яны актыўна ўдзельнічаць у Вікіпэдыі і, адпаведна, захаваць статус адмінаў (як гэта зрабіў сп. Czalex). Асабліва не хацелася б пазбаўляць статусу сп. Zedlik, бо, як заўважыў ананімны ўдзельнік, гэткіх неканфліктных адмінаў яшчэ варта пашукаць!--Lesnas ättling (гутаркі) 21:12, 11 сьнежня 2013 (FET)
Паглядзіце гутаркі гэтых усіх адмінаў. Спадар Зьміцер Юрцэвіч пісаў усім яшчэ ў кастрычніку. Ніхто не вярнуўся. Наконт зэдліка, ізноў жа, варта пакідаць статус у тым выпадку, калі ён вернецца да працы, у іншым выпадку ў гэтым няма сэнсу.--Liashko (гутаркі) 22:19, 11 сьнежня 2013 (FET)
Дык, а ў чым праблема наяўнасьці ў іх гэтых правоў? Гэта ніякім чынам не замінае абраньню новых адміністратараў, калі ў гэтым, вядома ж, ёсьць патрэба. Хто лічыць, што ня будзе далей карыстацца гэтымі правамі — адмаўляецца, як Czalex. Астатнія, значыць, лічаць, што яшчэ будуць прымаць удзел у будучыні, розныя бываюць абставіны. Ня бачу ў гэтым ніякай праблемы. Калі хочацца ўсё ж пазабіраць правы, трэба ясна вызначыць, чаму ў адных забіраем і на якіх падставах, а ў іншых не. --Red_Winged_Duck 22:26, 11 сьнежня 2013 (FET)
Наколькі мне вядома, палітыка фонду Вікімэдыя патрабуе прыбраньня адм. статусу з удзельніка, які не выкарыстоўвае яго цягам заўважнага часу. Выбачаюся калі памыляюся. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:35, 11 сьнежня 2013 (FET)
Палітыкай фонду вызначаны толькі пэрыяд у два гады, калі ва ўдзельніка з пэўнымі правамі няма правак або адміністрацыйных дзеяньняў, але і тады пытаньне павіннае вырашацца ўнутры Вікіпэдыі. Таму я і заклікаю (калі ўжо ўзьнікла пытаньне) выпрацаваць правілы, якія можна будзе прымяняць у будучыні і якія будуць мець вызначаныя крытэры, якія можа будзе прымяняць аднолькава да ўсіх. --Red_Winged_Duck 22:50, 11 сьнежня 2013 (FET)

Улічваючы, што правілаў наконт працягласьці неактыўнасьці на пазбаўленьне статусу ў нас не існуе, што Bocianski і Vera.tetrix троху аднавілі актыўнасьць, а Zedlik'а асабіста мне проста не хочацца пазбаўляць, прапаную зараз пазбавіць толькі Czalex'а, які сам адмовіўся. А заадно і падумаць пра абраньне новых адмінаў, якія ўсё ж былі б па-сапраўднаму адмінамі, а не намінальна. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:33, 26 сьнежня 2013 (FET)

А падумаць пра стварэньне «правілаў наконт працягласьці неактыўнасьці…»? --Renessaince 10:45, 26 сьнежня 2013 (FET)

Сподіваюсь мого крихітного внеску достатньо, щоб вистовлюватись на цій сторінці. Адміністратор — це технічне право, а не орден за заслуги чи т.п. Не можна доводити ситуацію до такої, коли буде номінально адмінів скажімо 20, а реально аби 2. Якщо число відображатиме реальний стан справ, то більш імовірно, що хтось захоче спробувати себе у цій ролі, взявши на себе відповідні обов'язки. Я не бачу проблеми, якщо адміністратори, які наразі неактивні будуть позбавлені прапорця, а коли повернуться до активної участі знову номінуються в адміністратори і отримають ці права. Взагалі, це стимул щось робити. Я можу навести приклад україномовних Вікіновин, де через те, що проект малий і немає локальних бюрократів стюарди не дають постійні права адміністратора, а дають тимчасові. Так от, коли хочеш і через півроку бути адміном далі, то хоч-не-хоч приходиться щось робити :) --Base (гутаркі) 18:23, 26 сьнежня 2013 (FET)

Дарэчы, хто ня бачыў, сп. Renessaince распачаў новую тэму: Вікіпэдыя:Адміністрацыя/Зьняцьце статусу адміністратара, прыядноўвайцеся да абмеркаваньня на старонцы гутарак.--Mr. Spock абм 11:43, 31 сьнежня 2013 (FET)

Статыстыка дзеяньняў адміністратараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запыты на статус робата / Botflag requests[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

English:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

A bot operator should apply for a bot flag before running the bot. There are no votes held regarding the awarding of bot flags. A bureaucrat can refuse to grant bot status giving a rationale for the decision and can remove the flag in the same way. A bureaucrat announces the decision by replying under the relevant request.

The request can be submitted in a different form, but should contain the data: a botmaster, bot's name, list of botflags on others wikipedias, purpose, technical details.

Please, mark your bot by adding a category: Катэгорыя:Вікіпэдыя:Робаты (even if it hasn’t got a flag).

Acebot[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Symbol support vote.svg Падтрымліваю. —zedlik 02:38, 22 сакавіка 2013 (FET)
Symbol support vote.svg Падтрымліваю. Hhhggg (гутаркі) 08:42, 22 сакавіка 2013 (FET)
Ці можна зрабіць так, каб робат не выдаляў зьвесткі, якія знаходзяцца ў тэгу <noinclude>? --Red_Winged_Duck 14:28, 25 сакавіка 2013 (FET)
Яны там не патрэбныя. — Wizardist г 16:45, 25 сакавіка 2013 (FET)
Як мінімум катэгорыя там патрэбная. Таксама не заміне апісаньне, для чаго выкарыстоўваецца гэтая частка шаблёну. --Red_Winged_Duck 16:52, 25 сакавіка 2013 (FET)
Сделано. — Ace111 (гутаркі) 01:03, 26 сакавіка 2013 (FET)
Дзякуй. Выдаў сьцяг робата. --Red_Winged_Duck 13:19, 27 сакавіка 2013 (FET)
Архіў

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]