Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/14 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партрэт вялікага князя Аляксандра
Партрэт вялікага князя Аляксандра

14 сакавіка: Дзень Пі

  • 1492 — каралева кастыльская Ізабэла загадала выслаць 150 тыс. габрэяў з Гішпаніі, калі яны ня прымуць каталіцтва
  • 1499кароль і вялікі князь Аляксандар (на выяве) надаў Менску Магдэбурскае права
  • 1633кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна вызнаў Праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі
  • 1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне
  • 1994Лінус Торвальдс апублікаваў ядро апэрацыйнае сыстэмы Linux