Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/26 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карл Кольман. Дзекабрысты на Сэнацкай плошчы
Карл Кольман. Дзекабрысты на Сэнацкай плошчы

26 сьнежня: Славенія сьвяткуе Дзень незалежнасьці і адзінства

  • 1566Гарадзенскі сойм пастанавіў далучыць Інфлянты да Вялікага Княства Літоўскага
  • 1776Вайна за незалежнасьць ЗША: пад Трэнтанам войска Джорджа Вашынгтона здабыла перамогу над ангельцамі, якая зрабілася пераломнай у барацьбе паўночнаамэрыканскіх калёніяў за незалежнасьць
  • 1820Адам Міцкевіч напісаў «Оду да маладосьці»
  • 1825 — у Санкт-Пецярбурзе пачалося Паўстаньне дзекабрыстаў (на выяве)
  • 1916 — віленская прэм’ера п’есы «На Антокалі» драматурга Францішка Аляхновіча
  • 1926 — на экраны выйшаў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас» (рэжысэр Юры Тарыч)
  • 1937 — у Новасыбірску бальшавікі расстралялі беларускага мастацтвазнаўца і літаратуразнаўца Мікалая Касьпяровіча, а ў Менску — беларускага актора Антона Ждановіча
  • 1991СССР спыніў існаваньне як суб’ект міжнароднага права