Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/2 жніўня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першы аркуш Статуту выданьня друкарні Мамонічаў
Першы аркуш Статуту выданьня друкарні Мамонічаў

2 жніўня:

  • 216 да н. э. — у бітве пад Канамі карфагенскі вайскавод Ганібал разьбіў войска Рымскае імпэрыі
  • 1833 — улады Расейскае імпэрыі павесілі ў Горадні Міхала Валовіча, удзельніка вызвольнага паўстаньня
  • 1840 — расейскі цар Мікалай I скасаваў дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага (на выяве)
  • 1870 — у Лёндане пачаўся рух пасажырскага вагона пад Тэмзаю
  • 1919 — у Вільні Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны ўтварыла Беларускую Вайсковую Камісію
  • 1934 — абвяшчэньне Гітлера фюрэрам Нямеччыны
  • 1945 — завяршылася Патсдамская канфэрэнцыя
  • 1990 — войскі Садам Хусэйна ўварваліся ў Кувэйт