Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/4 лістапада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Смаленску часоў Вялікага Княства Літоўскага
Герб Смаленску часоў Вялікага Княства Літоўскага

4 лістапада:

  • 1611кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Смаленску Магдэбурскае права і герб (на выяве)
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: войскі Расейскае імпэрыі пад камандаю Суворава распачалі штурм прадмесьця Варшавы Прагі і рэзаніну мясцовага насельніцтва
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Меншчыны Міхала Аскерку
  • 1890 — у Лёнданскім мэтро ўпершыню ў сьвеце адну зь лініяў перавялі на электрычную цягу
  • 1922 — брытанскі археоляг Говард Картэр адшукаў у Эгіпце пахавальню фараона Тутанхамона
  • 1937 — савецкія карнікі расстралялі Аляксандра Вальковіча, беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча
  • 1969Аляксандар Салжаніцын выключаны з Саюзу пісьменьнікаў СССР
  • 2000 — у Парэччы паставілі памятны крыж у гонар Міхала Валовіча і ягоных паплечнікаў
    Нарадзіліся
  • 1887: Цішка Гартны — беларускі дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, гісторык, пісьменьнік і публіцыст