Вікіпэдыя:AutoWikiBrowser

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
AutoWikiBrowser
Апошняя вэрсія 6.1.0.1 (16 верасьня 2019 г.; 4 гады таму)
АС Windows
Ліцэнзія GPL
Афіцыйная старонка Sourceforge.net

АўтаВікіБраўзэр — інструмэнт для рэдагаваньня Вікіпэдыі ў паўаўтаматычным рэжыме. Ён працуе пад Windows 2000/XP/Vista/7. Для працы патрэбен .NET Framework версіі 2.0 (спампаваць).

Сам AWB можна спампаваць з гэтай старонкі.

Карыстацца AWB могуць толькі зарэгістраваныя ў Беларускай Вікіпэдыі ўдзельнікі. Для правак у іншых моўных разьдзелах, Вам, магчыма, спатрэбяцца дадатковыя правы.

Што робіць праграма[рэдагаваць крыніцу]

AWB, крок 1
AWB, крок 2
AWB, крок 3
AWB, крок 4

Праграма дазваляе рабіць у паўаўтаматычным рэжыме аднастайныя праўкі, сьпіс якіх задаецца непасрэдна карыстальнікам альбо можа быць імпартаваны. Праўкі робяцца «ў адзін прыём», сотні тыповых правак захоўваюцца і адлюстроўваюцца ў папярэднім праглядзе праграмы, пасьля чаго іх можна канчаткова захаваць у выбраную старонку (артыкул) Вікіпэдыі.

Прыклад правак пры дапамозе AWB[рэдагаваць крыніцу]

  • Замена сымбаляў, артаграм, цэлых слоў ці спалучэньняў: Днепр -> Дняпро, трох -> 3-х, - ->
«

Рака Днепр працякае праз тэрыторыю трох дзяржаў. Днепр бярэ свой пачатак у Расеі, першым буйным горадам празь які ён працякае зьяўляецца Смаленск. Днепр - гэта…

->

Рака Дняпро працякае праз тэрыторыю 3-х дзяржаў. Дняпро бярэ свой пачатак у Расеі, першым буйным горадам празь які ён працякае зьяўляецца Смаленск. Дняпро гэта…

»
  • Пры дапамозе AWB таксама можна рэдагаваць код у спасылках: [[14 ст]] -> [[XIV стагодзьдзе|XIV]] ст.


«

Напрыканцы 14 ст быў заснаваны…

->

Напрыканцы XIV ст. быў заснаваны…

»
  • Зьвярніце ўвагу, праграму можна наставіць такім чынам, каб яна была адчувальная да рэгістру сымбаляў (будзе адрозьніваць вялікія і малыя літары), за сымбалі таксама залічваюцца прабелы, гэта трэба ўлічваць пры рэдагаваньні: Прыклад рэдагаваньняў з улікам рэгістру: Ре -> Рэ
«

Регіён багаты на рекі і азёры.

->

Рэгіён багаты на рекі і азёры.

»

Як карыстацца[рэдагаваць крыніцу]

(1) Зарэгіструйцеся

Толькі зарэгістраваныя ў беларускай Вікіпэдыі рэдактары могуць карыстацца прыладай. Для працы ў іншых моўных разьдзелах Вам могуць спатрэбіцца дадатковыя правы.

(2) Спампуйце

AWB можна спампаваць з гэтай старонкі. Пры патрэбе спампуйце таксама .NET Framework версіі 2.0.

(3) Пачніце працаваць

Усталюйце праграму на свой кампутар і запусьціце.

Кароткая інструкцыя[рэдагаваць крыніцу]

  • Абярыце моўны разьдзел беларускай мовай клясычным правапісам Options -> Preferences -> Site -> language -> be-x-old.
  • Націсьніце на чырвоную іконку User у правым ніжнім куце, увядзіце свой логін і пароль, пасьля чаго іконка зьменіць свой колер на зялены.
  • Ва ўкладцы Make list упішыце ў Category патрэбную катэгорыю, артыкулы зь якой Вы хочаце рэдагаваць. Абярыце патрэбны артыкул са сьпісу.
  • Ва ўкладцы Options (унізе экрана) пастаўце птушку насупраць Enabled, націсьнуўшы на Normal settings, задайце сьпіс зьмяненьняў, якія Вы хочаце зрабіць. Птушка пад надпісам Case Sensitive дазваляе ўлічваць рэгістар сымбаляў пры заданьні зьмяненьняў, Enabled робіць актыўнай тую ці іншую замену пры рэдагаваньні. Зьлева ўверсе ўкладкі можна наставіць прыладу для апрацоўкі тэксту ў зносках, выявах, камэнтарах і г. д.
  • Калі ў той жа ўкладцы Options (унізе экрана) паставіць птушку насупраць Enable RegexTypoFix, прылада будзе імпартаваць таксама стандартныя замены з Вікіпэдыя:AutoWikiBrowser/Typos.
  • Ва ўкладцы Start (унізе экрана) упішыце ў Default Summary тэкст-камэнтар да зьмяненьняў (з пустым полем праца праграмы не пачнецца!) і цісьніце Start, пасьля чаго можаце захаваць зьмены Save, альбо прапусьціць Skip.
  • Захаваць свае налады з уласным рэдактарскім сьпісам можна ў файл з пашырэньнем .XML, File -> Save setting as… Пры наступным выкарыстаньні AWB яго можна адкрыць ізноў File -> Open setting.

Глядзіце таксама[рэдагаваць крыніцу]