Вільгельм Калінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вільгельм Калінскі (6 сакавіка 1747, Варшава — 20 студзеня 1789) — дзяяч каталіцкай царквы, пэдагог. Доктар тэалёгіі (1783).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з шляхецкага роду Калінскіх. З 1762 году ў ордэне ксяндзоў-місіянэраў. Навучаўся ў Сандаміры і Варшаве. 3 1772 году сьвятар, прафэсар Сэмінарыі Сьвентакшыскага ў Варшаве. 3 1774 году прафэсар гісторыі царквы ў Віленскай сэмінарыі, адначасна цэнзар. Быў дарадцам біскупа Ігнація Якуба Масальскага ў справах асьветы і царквы. Разам з Тамашам Гусаржэўскім рэфармаваў сэмінарыю. 3 1782 году выкладаў на катэдры гісторыі царквы і маральнай тэалёгіі ў Галоўнай школе ВКЛ.

Аўтар шматлікіх моваў і казаньняў, у тым ліку трох моваў да сялянаў Паўлаўскай рэспублікі, у якіх падтрымаў рэформы П. К. Бжастоўскага, заклікаў сялян да сумленнасьці, працавітасьці і г. д.[1]

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kazania i mowy. T. 1 — 2. — Warszawa, 1791.
  • Kazania i mowy. T. 1 — 2. — 3 wyd. — Warszawa, 1808.
  • Początki historii naturalnej dla dyieci. — Wilno, 1780.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Калінскі Вільгельм // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 20.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]