Ганна Кандрацюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Кандрацюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1965
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кандрацюк.

Га́нна Кандрацю́к-Сьвяру́бская (па-польску: Anna Kondratiuk-Świerubska; нар. 1965, Катлоўка, гміна Нараў Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы) — беларуская пісьменьніца з Падляшша.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася у ў сям’і Яна і Мар’і (з дому Міхалевіч). Навучалася ў школе ў Ласінцы, пасьля ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы. У 1991 скончыла Варшаўскі ўнівэрсытэт, аддзяленьне русыстыкі і дастасоўнай лінгвістыкі. Тэма магістарскай дысэртацыі: «Этыка і эстэтыка ў паэзіі Натальлі Арсеньневай». З 1993 року працуе журналісткай у тыднёвіку «Ніва». Жыве ў Беластоку[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піша на беларускай і польскай мовах.

Аўтарка кніг «W stronę Tarasiewicza» (пра забытага музыку з Сакольшчыны Яна Тарасевіча; Беласток, 2002, другое выданьне 2004), «Царская трызна» (зборнік апавяданьняў, 2007), «Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.» (2010), «Białoruś. Miłość i marazm» (2013), «Па Прыпяці па Нобэль» (2017).

У 2006 выйшаў аўтарскі кампакт-дыск «Журылася Катэрына», у які ўвайшлі 13 старадаўніх песень зь ейнай роднай хаты і навакольля. Песьні Ганны Кандрацюк ужытыя як музычная ілюстрацыя ў фільмах Яна і Бажэны Валенцікаў пра Белавескую пушчу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кандрацюк-Сьвярубская Ганна Камунікат Праверана 27 кастрычніка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]