Facebook

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Facebook
Facebook.svg
URL www.facebook.com
Alexa рэйтынг 2 (лістапад 2012)
Тып Сацыяльная сетка
Рэгістрацыя абавязковая задарма
Даступныя мовы Беларуская і 70 іншых
Уладальнік Марк Цукербэрг — 24%
Аўтар Марк Цукербэрг і інш.
Пачатак працы 4 лютага 2004 (11 гадоў таму)
Прыбытак Green Arrow Up Darker.svg$7,9 млрд (2013)
Бягучы стан працуе

Facebook (чытаецца як [ˈfeɪsˌbʊk] ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаванная ў 2004 годзе Маркам Цукербэргам і ягонымі суседзямі па пакоі падчас навучаньня ў Гарвардзкім унівэрсытэце [1]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў наймаладым міліярдэрам у сьвеце[2].

Мінушчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова вэб-сайт быў названы thefacebook.com, але пазьней быў зьменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўнівэрсытэту. За першыя суткі асабістыя старонкі на сайце завялі 1,2 тыс. студэнтаў[3]. Затым дасяг быў пашыраны для іншых унівэрсытэтаў Бостану, а пасьля і для студэнтаў усіх навучальных установаў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасьня 2006 году сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросьце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавысіла 700 мільёнаў карыстальнікаў, [4]. У 2008 г. сайт займеў пераклад на 20 моваў[3].

Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнае ацэнцы кампаніі склаў 700 млн даляраў ЗША[5]. Улетку 2012 г. кіраўніцтва сацсеткі абвясьціла аб выдачы ўраду ЗША зьвестак звыш 20 тыс. карыстальнікаў, якіх падазравалі ў тэрарызьме і выкраданьні дзяцей[6]. У 2011 г. прыбытак склаў $1 млрд (+65%)[7]). У 2012 г. выручка (пераважна ад разьмяшчэньня рэклямы і гульняў) склала $5,1 млрд. У 2013 г. — $7,9 млрд. Колькасць штомесячных карыстальнікаў у 2013 г. склала 1,23 млрд чалавек (+16% да 2012 г.)[3].

Функцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Facebook дазваляе ствараць профіль з фотаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленьні, зьмяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасьць ствараць суполкі па зацікаўленасьцях.

У 2007 годзе Facebook абвясьціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслугаў і зарабляць на гэтым[8]. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасьць карыстальнікаў.

Facebook прапаноўвае мноства функцыяў, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі акаўнтаў могуць кантраляваць узровень дасягу да прыватнае інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае дасяг да той ці іншай частцы.

Фэйсбук на Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на люты 2013 году ў Facebook было зарэгістравана 496 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (107 месца ў сьпісе краін). Сярэдняе пранікненьне склала 5.13% ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 16.33%.[9]. Паводле статыстыцы ад усёй колькасьці карыстальнікаў зь Беларусі 46% - мужчыны, 54% - жанчыны. Найбольш папулярныя сярод беларусаў старонкі - TopFace (25 тысяч упадабаньняў), Facebook Россия (18 тыс.), Best cars (17 тыс.), Best photos|Лучшие фотографии (15 тыс.) і 1001 Inventions from Muslim Civilisation (11 тыс.).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Facebookсховішча мультымэдыйных матэрыялаў