Гарнацкае (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гарнацкае[1]лясное возера у капішчанскім лесапарку каля вёскі Копішча ў Менскім раёне. Сярод жыхароў навакольных населеных пунктаў бытуе пераважна назва лясное возера.


Возера
Гарнацкае
Краіна Беларусь

У 2019 годзе знаўца Уручча Зьмітро Навумаў расказваў onliner.by гісторыю возера. Паводле яго возера мае некалькі назваў: Гарнацкае, Гранацкае, Гранатка (ад слова „граната“). Зьмітро Навумаў сьведчыць, што на картах 1930-х гадоў ніякага возера тут не было. Тады гэта была хутарская сажалка, якая сілкавалася падземнымі вадацечамі. Азярцо ўзьнікла ўжо ў 1960-я гады ў выніку земляных работ в/ч 36842. У канцы 1970-х ваенныя яшчэ больш паглыбілі возера і пашырылі яго амаль у два разы[2]. Атрымалася водная перашкода ў інтарэсах танкавых частак. У большай ступені возера выкарыстоўвалася для мыцьця танкаў. Зьмітро Навумаў застаў тыя часы. Спадзістыя спускі з паўднёвага захаду і паўночнага ўсходу, якія захаваліся да нашых дзён, — сьляды танкавага маршруту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://realt.onliner.by/2019/06/08/ozero-4
  2. ^ https://realt.onliner.by/2019/06/08/ozero-4