Георг VI

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Георг VI

Георг VI (анг: George VI, Хрысьцільныя імёны Альбэрт Фрэдэрык Артур Георг (14 сьнежня 1895, Ёрк-Катэдж, Сандрынхэм, Норфалк, Англія — 6 лютага 1952, Сандрынхэм, Норфалк, Англія) — кароль Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Паўднёвай Афрыкі з 11 сьнежня 1936. З дынастыі Віндзораў.

Уступіў на пасад пасьля адрачэння брата, Эдўарда VIII. Увайшоў у гісторыю перш за ўсё як сымбаль барацьбы Вялікабрытаніі і краін Брытанскай імпэрыі супраць нацысцкай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне.